Грамадства

Затрымалі былую прафесарку БДУ, якая працавала ва ўніверсітэце 33 гады

Гаворка пра былую выкладчыцу філфаку Алу Кожынаву. Пра затрыманне паведамілі яе калегі і студэнты. 

«Калі дакладна затрымалі, не ведаю. Казалі, што вінавацяць у захаванні і распаўсюджваніі экстрэмісцкай інфармацыі. Абсурд. Ала сціплы і вельмі шчыры чалавек. Вельмі сумленны. Шанаваны і добры спецыяліст. Паланістка. Імаверна гэта таксама не засталося без увагі ўлады», — кажа яе калега.

Ала Кожынава — прафесарка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Яна вядомы вучоны ў галіне паланістыкі. 

Прафесарка скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 1985 годзе. У 1999-м Ала Кажынава абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Тэксты Кірылы Тураўскага. Семантыка і структура».

Летась выкладчыцу звольнілі з БДУ па дамове бакоў. 

«Застаўся толькі медаль за 33 гады працы», — напісала Ала Кожынава ў Фэйсбуку ў дзень звальнення. 

Таксама у 2020 годзе прафесарка ўдзельнічала ў відэазвароце супраць гвалту сілавікоў.

«Універсітэт — гэта тэрыторыя свабоды. Акадэмічнай свабоды, свабоды слова, свабоды думкі. Толькі ў такіх умовах можа адбывацца развіццё асобы. Кожны з нас робіць сёння свой выбар. Падпісваць паперу, паведамляць прозвішча студэнта, гаварыць ці маўчаць — кожны робіць свой выбар», — казала яна. 

Чытайце таксама:

«Пайшла развешваць лістоўкі «Не вайне». У Мінску затрымалі актывістку Галіну Лагацкую

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць