Свет

Мінабароны Расіі выпусціла заяву, якая цалкам супярэчыць словам Лаўрова

«Абсалютна ніякіх задач па паражэнні цэляў на зямлі расійская авіяцыя ў раёне Марыупаля не выконвала. Авіяўдар, які нібыта адбыўся, — цалкам зрэжэсіраваная правакацыя, для падтрымання антырасійскага ажыятажу ў заходняй аўдыторыі», — заявілі ў ведамстве пра атаку на радзільню ў Марыупалі.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Расіі Ігар Канашэнкаў назваў паведамленні аб удары «інфармацыйнай правакацыяй кіеўскага рэжыму».

Гэта цалкам супярэчыць словам Лаўрова.

Пасля перамоваў у Турцыі кіраўнік МЗС Расіі заявіў, што ў абстралянай радзільні знаходзілася база батальёна «Азоў» і ён фактычна прызнаў абстрэл расійскім бокам.

«Гэтая радзільня даўно захопленая батальёнам «Азоў» і іншымі радыкаламі, адтуль выгналі ўсіх парадзіх, увесь медперсанал. Гэта была база ультрарадыкальнага батальёна «Азоў». Гэтыя даныя перадалі тры дні таму. Таму рабіце высновы самі», — заявіў Лаўроў.

Учора пра тое, што марыупальская радзільня стала базай для ўкраінскіх «нацбатаў», казала на брыфінгу таксама афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава.

Чытайце таксама:

Бамбаванне расійскімі войскамі радзільні ў Марыупалі — не выпадковасць. Прапагандыстка фактычна анансавала яго за некалькі гадзін да пачатку 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць