Грамадства

У Беларусі прывялі ў выкананне смяротны прысуд, пакуль справу разглядаў Камітэт па правах чалавека ААН

Праваабаронцы паведамляюць, што ў Беларусі прывялі ў выкананне смяротны прысуд, нягледзячы на скаргу ў Камітэт па правах чалавека ў ААН. Гаворка пра Віктара Паўлава, суд прайшоў яшчэ ў лістападзе 2019 года.

Мужчыну абвінавачвалі ў забойстве дзвюх сясцёр-пенсіянерак, якім ён часам дапамагаў па гаспадарцы. Як высветлілі следчыя, мужчына палкай збіў жанчын да смерці, забраўшы з дома 179 рублёў. 30 ліпеня 2019 года мужчыну прысудзілі да вышэйшай меры пакарання, піша Zerkalo.

Віктара Паўлава затрымалі 3 студзеня 2019 года па падазрэнні ў здзяйсненні забойства і крадзяжы маёмасці. У гэты ж дзень ён падпісаў прызнальныя паказанні і быў змешчаны пад варту. У ліпені 2019 года Віцебскі абласны суд прысудзіў яго да вышэйшай меры пакарання, але асуджаны падаў апеляцыю — Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў прысуд у сіле.

Скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека Паўлаў падаў у 2020 годзе: у ёй заявы аб прымяненні катаванняў у месцах пазбаўлення волі, аб адмове ў доступе да юрыдычнай дапамогі і аб несправядлівым судовым разглядзе. Камітэт зарэгістраваў скаргу і пачаў падрыхтоўку яе да разгляду, у той жа час накіроўваючы ў Беларусь просьбы аб прыпыненні выканання смяротнага прысуду.

Інфармацыя аб магчымым таемным выкананні смяротнага прысуду была з чэрвеня 2021, але яе ніяк не каментавалі, нягледзячы на запыты ААН. Некаторы час таму віцебскі абласны суд паведаміў сям'і Паўлава, што мужчыну расстралялі, але не даў інфармацыю пра дату пакарання ці месца, дзе пахаванае цела Віктара Паўлава. Такая практыка не аддаваць цела пасля смяротнага прысуду родным, існуе ў Беларусі яшчэ з часоў сталінскіх рэпрэсій. 

Каментары

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць