На чыгуначнай станцыі Муляраўка, што ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, разгружаюць расійскую бранятэхніку: танкі, БТРы, САУ (самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі), паведамляе Радыё Свабода.
17 і 18 сакавіка мясцовыя жыхары бачылі, што тэхніка ехала праз Петрыкаў. З чыгункі да горада танкі і іншую зброю падвозяць адмысловыя грузавікі з платформамі, якія ездзяць у суправаджэнні міліцэйскіх машын з мігалкамі і сірэнамі.
У Петрыкаве праз Прыпяць будуюць пантонную пераправу, праз якую можна будзе трапіць у Лельчыцкі раён, які мяжуе з Украінай.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары