Рэзідэнтам у два разы павысілі стаўку штоквартальных адлічэнняў у фонд ПВТ
У ПВТ вырасла стаўка штоквартальных адлічэнняў на карысць адміністрацыі. Пра гэта паведамляецца ў пастанове Саўміна ад 28 сакавіка, дакумент падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, піша Dev.by.
Стаўка штоквартальных адлічэнняў адміністрацыі ПВТ павялічылася ў два разы і цяпер складае 2%. Столькі яна будзе складаць у першым квартале 2022 года.
У дакуменце пазначана, што стаўка павялічваецца «ў мэтах рэалізацыі дзяржаўна значных і сацыяльных праектаў, вызначаных дзяржаўнымі органамі».
Звесткі пра тое, колькі грошай у фондзе і як яны выдаткоўваюцца, не публікуюцца ў адкрытым доступе. У дакрызісныя часы гучалі прапановы аб тым, каб выкарыстоўваць гэтыя грошы на падрыхтоўку новых кадраў.
Аб лічбах можна меркаваць па памеры экспарту рэзідэнтаў ПВТ.
У 2020 годзе ён склаў 2,7 млрд даляраў, 1% ад гэтай сумы — 27 млн даляраў.
Па выніках 2021 года экспарт, як чакаецца, перавысіць 3 млрд даляраў.
Каментары