Грамадства

Украінцы запаўняюць радыёэфір хэві-металам, каб перашкаджаць расійскім вайскоўцам

Вайна ва Украіне паказала, што ў расійскіх вайскоўцаў фактычна няма сучаснай сістэмы сувязі, якая дазваляе эфектыўна каардынаваць дзеянні падраздзяленняў.

Украінцы праслухоўваюць радыёэфір праціўніка, а таксама «глушаць» яго перамовы трансляцыяй музыкі ў стылі heavy metal проста падчас бою, піша The Insider са спасылкай на The Economist.

Многія падраздзяленні расійскага войска выкарыстоўваюць ва Украіне для сувязі незашыфраваныя высокачастотныя каналы, якія можна праслухоўваць, выкарыстоўваючы нават аматарскую радыёстанцыю. У выніку ўкраінскія радыёаматары абменьваліся данымі аб радыёчастотах, што выкарыстоўваюцца расійскімі ваеннымі, праслухоўвалі іх, а потым разам аналізавалі запісы перамоваў. У перахопленых паведамленнях, у прыватнасці, расійскія камандзіры скардзяцца на недахоп транспарту для вывазу загінулых з поля бою, «дружалюбны агонь», абмаражэнні ў паловы асабістага складу.

Праблема з сувяззю можа з'яўляцца адной з прычын высокіх страт сярод вышэйшага каманднага звяна. Таму дрэнная каардынацыя ў войсках змушае старшых афіцэраў асабіста прысутнічаць на полі бою і ставіць сябе пад удар.

Украінскі бок паведаміў аб гібелі ўжо сямі расійскіх генералаў. Адзін з іх, згодна з украінскімі данымі, трапіў пад удар, бо трымаў сувязь па незашыфраваным канале.

У 2012 годзе для расійскай арміі была распрацаваная радыёстанцыя «Азарт-П1». Яе вытворцам стала зяленаградскае прадпрыемства «Ангстрэм», якое не мела ніякага вопыту ў стварэнні радыёстанцый. Саўладальнікам НВА «Ангстрэм» быў Леанід Рэйман, з 2004 па 2008 год міністр сувязі, а з 2008 па 2010 год — дарадца прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева.

Па заяўленых тэхнічных характарыстыках рацыя «Азарт» была перадавой. Яна магла працаваць і як аналагавы, і як лічбавы сродак сувязі, была сумяшчальная з усімі наяўнымі вайсковымі радыёстанцыямі, мела добрую крыптаграфічную абароненасць, была здольная па спецыяльным алгарытме змяняць частату злучэння 20 тысяч разоў за секунду, мела ўбудаваны навігатар. Але рацыя атрымалася складанай у кіраванні і наладках, а яе кошт набліжаўся да 300 тысяч рублёў (амаль $10 тысяч па курсе таго часу).

Таксама паведамлялася, што для вытворчасці выкарыстоўваліся кітайскія камплектуючыя.

Практыка выкарыстання «Азартаў» паказала, што яны ненадзейныя. Многія рацыі проста пераставалі ўключацца або ўваходзілі пасля запуску ў «вечны цыкл» самаправеркі. А эфектыўная адлегласць «на якой «Азарт» былі здольныя ўсталяваць сувязь, аказалася ў баявых умовах адносна невялікай.

Таксама эксперты сумняваюцца ў сумяшчальнасці «Азартаў» з іншымі тыпамі радыёстанцый, якія выкарыстоўвае расійская армія. Калі элітнае дэсантнае падраздзяленне ўкамплектаванае «Азартамі», а артылерысты выкарыстоўваюць састарэлыя сістэмы сувязі, то абменьвацца паведамленнямі прыйдзецца па неабароненых каналах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць