Вайна

«За тры дні ўжо другі цягнік сышоў з рэек» — фэйк

«У Беларусі поўным ходам ідзе чыгуначная вайна. За тры дні ўжо другі цягнік сышоў з рэек. Цягнік перавозіў вайсковую тэхніку РФ», — такое паведамленне распаўсюджваюць многія ўкраінскія і праўкраінскія тэлеграм-каналы.

Фота Svaboda.org.

Гэта фэйк. Чыгуначных аварый у Беларусі за час вайны ва Украіне не фіксавалася, акрамя сутыкнення цягніка рэгіянальных ліній з трактарам, які перавозіў гной, пад Мінскам.

Беларусы праводзілі акты сабатажу. На некаторых перагонах былі спаленыя рэлейныя шафы, на іншых — замкнулі дротам рэйкі, тым самым вывелі з ладу сігналізацыю. Пад Стоўбцамі сям'я выцягнула на рэйкі бярвёны. Але гэтыя акцыі запавольваюць рух цягнікоў толькі на некаторы час, не ўплываюць на бяспеку руху.

Няма доказаў, што расіяне абмежавалі перасоўванне сваёй тэхнікі па Беларускай чыгунцы.

Беларускае падполле праводзіла акцыі, якія не нясуць пагрозу сыходу цягнікоў з рэек ці чалавечых ахвяр.

Тым не менш, нават за гэтыя акты сабатажу людзі плацяць доўгімі тэрмінамі турэмнага зняволення, прычым арыштаваных нярэдка катуюць.

Чытайце таксама: «Па супрацоўніках працуе непасрэдна КДБ». Падрабязнасці затрыманняў на чыгунцы

Стала вядома пра арышт не менш за 30 чыгуначнікаў, якія былі звязаныя з дыверсіямі, у розных рэгіёнах Беларусі. Акрамя таго, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ГУБАЗіК, структура Міністэрства ўнутраных спраў, якая выконвае функцыі палітычнай паліцыі, за апошнія тыдні арыштавала некалькі дзясяткаў людзей у Мазыры і раёне, у Светлагорску і раёне, у Баранавічах, Стоўбцах і ў Дзяржынску. Мэтамі затрыманняў былі людзі, якія рыхтавалі акты дробнага сабатажу на чыгунцы або перадавалі ў незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы інфармацыю аб перамяшчэнні расійскіх войскаў ці пусках ракет па Украіне. За апошняе арыштаваным пагражае да 6 гадоў турэмнага зняволення — такія дзеянні лукашэнкаўцы інтэрпрэтуюць як «дапамогу ў працы экстрэмісцкага фарміравання».

Тым не менш, па інфармацыі аб'яднання былых сілавікоў «Байпол», спецслужбам удалося ўскрыць толькі адну суполку плана «Перамога», у іншых выпадках прайшлі рандомныя затрыманні людзей з апазіцыйнымі поглядамі або грамадска актыўнай моладзі.

Чытайце таксама: Хроніка рэйкавай вайны ў Беларусі-2022. Што вядома на сёння

Каментары

Цяпер чытаюць

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях19

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам1

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА1

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра2

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях19

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць