Свет

Арахамія: Расія прыняла ўкраінскія прапановы, акрамя пытання Крыма

Кіраўнік украінскай перамоўнай групы Давід Арахамія пасля заканчэння чарговага дня расійска-ўкраінскіх перамоваў у эфіры тэлемарафона пракаментаваў іх ход.

Давід Арахамія (справа) з кіраўніком расійскай дэлегацыі Уладзімірам Мядзінскім

Асноўныя тэзісы:

  • Канцэптуальна нічога новага на дадзены момант у перамоўным працэсе няма;
  • Расія дала афіцыйны адказ на ўкраінскую пазіцыю, агучаную ў Стамбуле. Гэты адказ заключаецца ў наступным: пазіцыя прымаецца, за выключэннем пытання Крыма;
  • Кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба сказаў, што чакае пацвярджэння (расійскай рэакцыі на нашу пазіцыю па Крыме) у пісьмовым выглядзе, у вусным пакуль што яго няма. У той жа час, са слоў Арахаміі, учора ў вусным выглядзе падчас відэаканферэнцыі «мы пачулі, што расійскі бок не супраць такой пазіцыі і мы далей рухаемся больш з юрыдычнага пункту гледжання»;
  • Па словах Арахаміі, расійскі бок пацвердзіў тэзіс украінскай дэлегацыі, што драфты дакументаў дастаткова напрацаваныя, каб праводзіць непасрэдныя кансультацыі паміж двума лідарамі краін, то-бок з прэзідэнтамі Украіны і Расіі;
  • Зараз задача хутчэй напрацаваць нейкую фінальную стадыю не самога дакумента, а тых пытанняў, якія ўжо закраналіся, і рыхтаваць магчымую сустрэчу прэзідэнтаў;
  • Прэзідэнт Турцыі Эрдаган тэлефанаваў учора і Зяленскаму, і Пуціну і пацвердзіў са свайго боку, што яны ў найбліжэйшы час гатовыя арганізоўваць сустрэчу. Таму з высокай доляй верагоднасці сустрэча пройдзе ў Стамбуле;
  • Ідуць актыўныя кансультацыі з патэнцыйнымі гарантыямі бяспекі. Афіцыйна тры краіны НАТА пагадзіліся даць (гарантыі) менавіта ў тым фармаце, у якім прапануе Украіна (Турцыя, Германія, Італія). Важныя таксама гарантыі ад Вялікабрытаніі і ЗША;
  • Важна, каб у пул гарантаў увайшлі ядзерныя дзяржавы. З Кітаем Украіна вядзе перамовы праз дыпламатычныя каналы. Стан перамоваў з Кітаем — найменш гатовы, калі параўноўваць з краінамі, якія актыўна дапамагаюць, але Арахамія чакае, што Кітай усё ж увойдзе ў пул гарантаў.

Чытайце таксама:

Што атрымае Беларусь, калі Расія і Украіна дамовяцца паміж сабой? Як мінімум, вывад войскаў

Крыніцы ў Крамлі: Атачэнне Пуціна ўжо не спадзяецца, што Расія возьме Кіеў. Але сам Пуцін, магчыма, яшчэ хоча

Мядзінскі: Украіна гатовая выканаць прынцыповыя патрабаванні, на якіх настойвае Расія

«Як мужыкам на перадавой у вочы глядзець?» Рэакцыя прарасійскіх паблікаў на перамовы ў Стамбуле

Падаляк распавёў, як будзе працаваць дамова аб гарантыях бяспекі Украіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?13

Грамадстваудакладнена13

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

Новы мем — чалавек-вентылятар. Часам нават чалавек-кандыцыянер3

Учора ўвечары частка Салігорска засталася без вады

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад17

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?13

Грамадстваудакладнена13

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць