Эканоміка

У Беларусі вытворца тэхнікі Gefest пераходзіць на чатырохдзёнку. Ёсць праблемы з недахопам камплектуючых

Пра гэта паведамляе фінансавы аналітык Дзмітрый Нарывончык, адзін з акцыянераў завода Брэстгазаапарат, які вырабляе тэхніку пад маркай Gefest. Пра тое, з якімі праблемамі сутыкнулася прадпрыемства, ён напісаў у сваім тэлеграм-канале «Непрацоўныя даходы».

Стан завода абмяркоўваўся на сходзе акцыянераў. 

«Спачатку — па 2021 годзе. Выручка групы ў параўнанні з мінулым годам вырасла на 11,8% (з 485,2 да 542,8 мільёна рублёў), аднак апераджальны рост сабекошту прывёў да таго, што прыбытак ад рэалізацыі склаў 79 мільёнаў, што на 2,5 мільёна менш чым летась. Адпаведна, чысты прыбытак склаў 55,8 мільёна рублёў (2020 — 71,6 мільёна). Як бачым, зніжэнне прыбытку даволі заўважнае (больш за 20%)», — паведамляе фінансавы аналітык.

Ён тлумачыць, што галоўная прычына росту сабекошту — рэзкі рост кошту камплектуючых і металапракату.

Выклікаюць у акцыянераў занепакоенасць зніжэнне аб'ёму продажаў і праблемы з пастаўкамі камплектуючых. Калі страта ўкраінскага рынку не моцна адбілася на продажах (доля — 5%), то запавольванне спажывецкай актыўнасці ў РФ, куды прадаецца 75% пліт, паўплывала значна мацней. Менеджмент чакае, што продажы ўтрымае сыход з расійскага рынку заходніх брэндаў.

«Праблемы з недахопам камплектуючых і запавольванне тэмпаў продажаў прывялі да пераводу прадпрыемства на чатырохдзёнку, што з'яўляецца разумным крокам з пункту гледжання больш аптымальнага выкарыстання вытворчых магутнасцяў прадпрыемства, — кажа Нарывончык.

Кіраўніцтва не лічыць недахоп крытычным — прадпрыемства самастойна вырабляе 70% камплектуючых, а іншыя пазіцыі плануе замясціць. У маі чакаецца выхад на ранейшую магутнасць.

«Уласны капітал вырас на 11,1% — да 544,3 мільёна рублёў. Грашовая пазіцыя складае 112 мільёнаў. Тут усё нядрэнна, па фінансавых выніках запас трываласці ёсць, хоць абаротны капітал скарачаецца, — прыводзіць лічбы аналітык. — Афігеў ад сум, якія прадпрыемства марнуе на спонсарскую дапамогу — 3 мільёны рублёў. Тым больш што 2 (!) з 3 мільёнаў ідуць на спансаванне гандбольнага клуба. Я яшчэ разумею аказанне падтрымкі адукацыі і ахове здароўя, але падтрымку спартыўных каманд у такіх аб'ёмах я ніколі не разумеў».

Дывідэнды кампаніі за 2021 год склалі 150,62 рубля на акцыю да падаткаў, выплата павінна адбыцца да 31 мая (два месяцы з даты прыняцця пастановы аб выплаце дывідэндаў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць