Грамадства

Тры месяцы ў ПКТ спала басанож на халоднай бетоннай падлозе. Андрэй Шарэнда распавёў пра сваю нязломную жонку

Андрэй Шарэнда распавёў у Facebook, што яго жонка Паліна ў калоніі правяла 50 сутак у ШІЗА (карцары) і тры месяцы — у ПКТ (памяшканні камернага тыпу).

«Стала вядома, што агулам за паўгода ў гомельскай жаночай калоніі Паліна правяла 50 сутак у ШІЗА (карцары) і тры месяцы яе пратрымалі ў ПКТ (памяшканьні камернага тыпу). Тры месяцы ў ПКТ Паліна спала басанож на халоднай бетоннай падлозе, а ў самой камеры з крана ішла толькі халодная іржавая вада, і тое вельмі слабым струменем.

Але Паліна з жартамі ўспрыняла свой «суд» і новы тэрмін. «Самы цёмны час — перад світаннем!» — упэўненая яна. Паліна нават з-за кратаў бачыць, што дыктатарскія сістэмы спарахнелі, параслі цвіллю і хутка пойдуць на дно следам за рускім ваенным караблём. Паліна жадае поспехаў украінцам. А беларусаў заклікае не спыняцца ў сваёй барацьбе:

«Мы — разам!

Цяпер мы Нацыя, вартая Волі!

Не спыняемся!» — напісаў Андрэй Шарэнда.

Летась Паліну Шарэнду асудзілі па трох крымінальных справах: паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 368 («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Далі два гады калоніі. На свабоду яна мела выйсці сёлета ў верасні. У лютым 2020 года яе абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы і дадалі яшчэ адзін год.

  • Падтрымаць Паліну можна лістамі, а таксама бандэролямі з прысмакамі па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Шарэнда-Панасюк Паліне Сяргееўне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць31

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй2

Прэм'ер Аўстраліі падчас пасяджэння з Пуціным запатрабаваў ад яго неадкладна спыніць «сваю вайну»

Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе

«Бабуля таксама гнала». Беларус пераехаў у Польшчу і працягнуў займацца самагонаварэннем, хоць гэта забаронена4

«Я адчуваю сябе дурнем». Ілан Маск пашкадаваў пра грошы, што аддаў на падтрымку рэспубліканцаў13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць31

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць