Свет

«Прапаганда перабрала з нагнятаннем тэмы нацызму». Цяпер у Крамлі не ведаюць, як скончыць вайну

Ва ўнутрыпалітычным блоку адміністрацыі прэзідэнта Расіі (АП) прыйшлі да высновы: цяпер няма «добрых піяр-сцэнарыяў выхаду» з вайны, якія не прывялі б да падзення рэйтынгу ўлады. Пра гэта «Медузе» паведамілі тры крыніцы, блізкія да АП.

 Фота: АР

Такія «сцэнарыі» ва ўнутрыпалітычным блоку пачалі прапрацоўваць некалькі тыдняў таму.

«Паглядзелі, пакруцілі — нейкага зразумелага сцэнара не праглядаецца. Таму [грамадскую] думку да магчымага правядзення перамоў [і заключэння міру] вырашылі не рыхтаваць, пусцілі ўсё на самацёк», — тлумачыць адзін з суразмоўцаў «Медузы».

Крыніцы «Медузы» сцвярджаюць: у Крамлі ўпэўненыя, што большасць расіян сур'ёзна ўспрымае вайну як «барацьбу з нацыстамі і нацызмам». У пацвярджэнне гэтага яны спасылаюцца на вынікі закрытых сацыялагічных апытанняў (расійскія ўлады шмат гадоў выкарыстоўваюць іх).

Пры гэтым ніякіх дакладных незалежных даных, якія пацвярджаюць гіпотэзу пра «ваяўнічую большасць» расіян, няма. Публікуюцца розныя сацыялагічныя апытанні пра стаўленне расіян да вайны, многія з якіх паказваюць, што большасць жыхароў нібыта падтрымлівае «спецаперацыю».

Аднак многія навукоўцы падкрэсліваюць: ва ўмовах прапаганды, цэнзуры і рэпрэсій такія даследаванні ці наўрад адлюстроўваюць рэальнасць.

Тым не менш у АП працягваюць арыентавацца на ўласныя даныя, якія сведчаць, па сцвярджэнні крыніц «Медузы», аб ваяўнічым настроі насельніцтва Расіі. У прыватнасці, на думку Крамля, адной з самых сур'ёзных перашкод для «выхаду грамадства з вайны» можа стаць «пазіцыя многіх прадстаўнікоў сярэдняга класа», які нібыта падтрымлівае «спецаперацыю». Спасылаючыся на ўсё тыя ж закрытыя апытанні,

суразмоўцы «Медузы», сцвярджаюць, што гэтыя «прадстаўнікі сярэдняга класа» упэўненыя: «У вайне трэба ісці да пераможнага, калі ўжо яе пачалі — да Кіева ці нават да Львова. Адступаць нельга».

«Пакуль падушка назапашванняў у такіх людзей ёсць. Прама цяпер абнаўляць тэхніку большасці з іх не трэба. Даходы дазваляюць практычна не заўважаць росту коштаў на прадукты харчавання. Затое яны адчуваюць, што выступаюць за сваю краіну, за справядлівасць», — тлумачыць адна з крыніц.

Ускосна гэтыя словы могуць пацвярджаць вынікі апытання тысячы жыхароў Масквы, праведзенага кампаніяй Russian Field па замове апазіцыйнага палітыка Рамана Юнэмана.

Сярод групы людзей, даходы якіх дазваляюць купіць «практычна ўсё», за працяг «спецаперацыі» выказаліся 62%, за мірныя перамовы — 29%.

У групе людзей з даходамі, якія дазваляюць купіць бытавую тэхніку, падтрымка працягу вайны складае 54%, перамоваў — 37%.

Пры гэтым сярод грамадзян, даходаў якіх не хапае нават на прадукты, за вайну выказваюцца толькі 40%, а за мірныя перамовы — 43%.

Фота: АР

Аднак сацыёлаг Рыгор Юдзін у размове з «Медузай» падкрэсліў, што такія вынікі могуць тлумачыцца тым, што «значная частка расійскага сярэдняга класа — гэта сілавікі і сярэдняга ўзроўню чыноўнікі»: «Гэта значыць, гэта прамыя бенефіцыяры рэжыму. Або тыя, хто ведае, калі трэба паказваць лаяльнасць».

Ілюзія пратэсту

Крыніцы «Медузы» заяўляюць, што на такім фоне ў Крамлі «пабойваюцца магчымай незадаволенасці» адступленнем войскаў і перамовамі.

Па ацэнцы ўладаў, яна нібыта можа выліцца нават у вулічныя пратэсты.

Гэтую гіпотэзу суразмоўцы «Медузы» тлумачаць тым, што

расійская прапаганда «перабрала з нагнятаннем тэмы нацызму» ва Украіне: «Гэта занадта моцныя трыгеры, гэта ажыўленне памяці пра Вялікую Айчынную, калі ваявалі з нацыстамі. Гэтую памяць песцілі занадта доўга».

Пры гэтым публічна супрацоўнікі АП падтрымліваюць гэтую рыторыку, паколькі лічаць, што з грамадскай думкай «спрачацца позна», а ваяваць усё роўна давядзецца да нейкага выніку, які можна аб'явіць «перамогай».

Разам з тым два паліттэхнолагі (адзін з іх раней супрацоўнічаў з АП, другі супрацоўнічае з Крамлём да гэтага часу) у размове з «Медузай» усумніліся ў адэкватнасці такіх асцярог.

«Абапірацца на нейкую сацыялогію цяпер дзіўна. Людзі, хутчэй, пасіўныя, яны могуць быць не супраць вайны, але і не за яе. У Маскве на машынах сярэдняга класа літар Z нешта не заўважна. Рэспандэнты выказваюцца па інерцыі — нават, можа, не крывяць душой. Але гэта не ваяўнічая падтрымка. Самі ваяваць гэтыя людзі не гатовыя», — каментуе адзін з іх.

Абодва суразмоўцы ўпэўненыя, што ў выпадку «прыглушэння прапаганды» ніякіх пратэстаў ад прыхільнікаў вайны чакаць не даводзіцца. Па словах аднаго з іх, «грамадзяне перастануць думаць і гаварыць пра нацыстаў, цалкам пераключацца на свае асабістыя праблемы».

Алена Касцючэнка: У гэтай вайне вялікая частка нашай адказнасці, нашай цярпімасці да гвалту. Расія прасякнута гвалтам

Вайна Расіі з Украінай прымушае беларусаў вызначацца з «вялікім геапалітычным выбарам». І працэсы — на карысць Захаду

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам1

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам1

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →