На ўсходзе Гомельскай вобласці, у басейне Сожа, рэкі выходзяць з берагоў. У Добрушы разліў ракі Іпуць і яе прытоку Хорапуці ўжо прывёў да затаплення, перадае тэлеканал СТБ.

Апошні тыдзень узровень вады ў Іпуці падымаўся на паўметра за суткі. Жыхарам раёнаў Добруша, прылеглых да ракі, даводзіцца перасоўвацца на лодках. Затопленыя падворкі, падвалы і часткова хаты, а на агародах знішчаныя пасевы.

«Прычынай усяму — іншая паводка: на ўсход Беларусі прыйшлі воды з вярхоўяў расійскіх рэк, гэта супала з праліўнымі дажджамі, якія не спыняліся на працягу месяца. Норма ападкаў перавышаная ў тры разы.
З аўторка залевы ў рэгіёне спыніліся, але вада працягвае прыбываць, хай і меншымі тэмпамі», — расказвае карэспандэнт канала, дадаўшы, што такой паводкі мясцовыя людзі не бачылі з 2013 года.

Каментары