Грамадства

З БДУ звольнілі беларускамоўнага выкладчыка фізкультуры

Чарговае звальненне з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: Сяргей Моўчан доўгія гады працаваў на фізічным факультэце.

Моўчан выкладаў свой прадмет па-беларуску.

У профілі на сайце ўніверсітэта згадваюцца шматлікія ягоныя ўзнагароды і званні, у тым ліку неаднаразовыя ганаровыя граматы БДУ «за шматгадовую плённую педагагiчную дзейнасць».

Але ў 2022 годзе шляхі выкладчыка і ўніверсітэта разышліся. У фэйсбуку ён напісаў, што прапанавалі два варыянты — ці са сканчэннем кантракта, ці па згодзе бакоў. Ён выбраў другі варыянт.

Пачатыя пасля выбараў 2020 года чысткі ў БДУ працягваюцца і праз паўтара года. У снежні звольнілі прафесарку філфака Алу Кожынаву, у лютым — прафесарку Наталлю Абрашыну-Жадаеву, у красавіку — выкладчыка факультэта міжнародных адносін Аляксандра Данілевіча.

«З некалі самага любімага мной факультэта зноў адлічваюць лепшых выкладчыкаў, — піша ў Фэйсбуку адзін з яго былых вучняў. — На гэты раз фізфак БДУ выгнаў любімага ўсімі фізрука — Сяргея Моўчана. Чаму я кажу, што ён адзін з лепшых? Хто знаёмы са мной, той ведае, якія складаныя адносіны ў мяне з фізкультурай і спортам. А вось на занятках па фізкультуры ў спадара Сяргея і прымушаць не трэба было, у мяне фізкультура была адным з любімых прадметаў. А яшчэ спадар Сяргей размаўляў і вёў заняткі па-беларуску. І хоць яго прадмет быў не адзіным на беларускай мове, гэта быў вельмі добры прыклад для нас. Бо адна справа, калі па-беларуску табе выкладаюць гісторыю Беларусі і беларускую мову, і зусім іншая — калі чытаюць фізіку лазераў ці праводзяць заняткі фізкультуры: ты бачыш, што наша мова можа спакойна існаваць у любых сферах жыцця.

Я ўжо некалі пісаў, што калі аднойчы запытаўся пра тых выкладчыкаў, якія проста эталонна чыталі нам лекцыі, то даведаўся, што практычна ўсе яны ўжо не працуюць на фізфаку, бо адправіліся на пенсію, а некаторыя нават і ў магілу. Цяпер спіс стратаў папоўнілі і Максім Шундалаў, і Наталля Абрашына-Жадаева, а цяпер і Сяргей Моўчан».

Але потым я зайшоў на сайт факультэта: а ці працуе там X, які калісьці не мог адрозніць роўнасці ад прапорцыі? А ці ёсць сярод выкладчыкаў Y, якая лёгка прыроўнівала скаляры і вектары? А ці ёсць Z, якая на любую прапанову больш лаканічнага рашэння крычала: «Вы як хочаце, а на экзамене будзеце адказваць так, як я вам расказваю!»? Ведаеце, усе яны працуюць, і яшчэ адпрацуюць не адзін дзясятак гадоў. А яшчэ дакладна там ёсць тыя, хто «маюць загад, каб ні кроку назад, І мроіцца ім, што наўкол Сталінград, І зробяць дакладна ўсё тое, што ім загадаюць».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць