Вайна

Цяпер толькі на запчасткі. З Украіны ў Чачню вывезлі сельгастэхнікі на $5 млн, а яе дыстанцыйна заблакавалі

Расійскія вайскоўцы ў акупаваным горадзе Мелітопалі скралі ўсю сельскагаспадарчую тэхніку ў дылера і адправілі яе ў Чачню. Але адправіўшы крадзенае за 1100 км злодзеі не змаглі карыстацца машынамі, бо абсталяванне было заблакаванае дыстанцыйна, піша CNN.

У апошнія тыдні паступала ўсё большая колькасць паведамленняў аб крадзяжы расійскімі вайскоўцамі сельскагаспадарчага абсталявання, збожжа і нават будаўнічых матэрыялаў — не кажучы пра рабаванне жылых памяшканняў.

Але вываз каштоўнага сельскагаспадарчага абсталявання ад дылера John Deere ў Мелітопалі быў арганізаваным, бо для вывазу выкарысталі расійскі вайсковы транспарт.

Як стала вядома CNN, тэхніку вывезлі з дылерскага цэнтра «Агратэк» у Мелітопалі, які з пачатку сакавіка акупаваны расіскімі войскамі. Агулам тавар ацэнены амаль у 5 мільёнаў даляраў. Адныя зернеўборачныя камбайны каштуюць па 300 тысяч даляраў кожны.

Расійскія вайскоўцы вывезлі 27 адзінак сельгастэхнікі. На адным з грузавікоў з платформай, які быў зняты на камеру, быў намаляваны белы знак «Z».

Частка тэхнікі была дастаўленая ў суседнюю вёску, а іншая частка яе адправілася ў доўгую наземную вандроўку за 1100 км у Чачню. Рух тэхнікі адсачылі па GPS. Апошні раз машыны бачылі ў сяле Захан-Юрт.

«Калі захопнікі загналі скрадзеныя камбайны ў Чачню, яны зразумелі, што нават не могуць іх завесці, бо камбайны былі заблакаваныя дыстанцыйна», — расказаў суразмоўца. Цяпер тэхніка, відаць, стаіць на ферме пад Грозным. Але выданне піша, што «падобна да таго, што ўгоншчыкі знайшлі ў Расіі кансультантаў, якія спрабуюць абысці блакіроўку».

Цяпер адзіны спосаб нешта зарабіць — прадаць тэхніку на запчасткі.

Іншыя крыніцы ў Запарожскай вобласці сцвярджаюць, што цяпер расійскія вайскоўцы крадуць збожжа, якое захоўваецца ў бункерах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць