Меркаванні

Газета Лукашэнкі: Рускія салдаты вызваляюць Украіну ад бандэраўскіх недабіткаў, у тым ліку і ў нашых інтарэсах

«Ты Радзіму альбо падтрымліваеш, альбо ты вораг», — піша «СБ. Беларусь сегодня», газета Адміністрацыі прэзідэнта.

Сям’я ідзе па разбуранай вуліцы ў Бучы, дзе стаяць знішчаныя расійскія танкі. Украіна, 6 красавіка. Фота: Felipe Dana, AP Photo

Следам за расійскімі шавіністычнымі выданнямі газета Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі выступіла з нападкамі на расійскіх зорак, якія выступілі з антываеннымі заявамі.

Лукашэнкаўскае выданне называе Максіма Галкіна «Максімам Алкіным».

«Ты Радзіму або падтрымліваеш, або ты вораг, — піша «СБ. Беларусь сегодня». — Здраднік, які прадаў яе за пячэнькі, ганарары, кар'еру або за што там яшчэ прадаюць. А варта канцэрты такім забараніць, як лямантуюць: а нас за што? Дык за тое самае, за здраду, дыверсійную інфармацыйную дзейнасць, — тлумачыць выданне і заклікае. — Трэба як з Максімам Алкіным, якога з «Першага канала» паперлі».

«СБ» чарговы раз пералічвае беларускіх артыстаў, якія ўнесеныя лукашэнкаўцамі ў чорныя спісы.

«Ці як з дудзінскімі і перлінымі, ім таксама ў дзяржСМІ не рады. А якія патрыятычныя песні «Тяни-Толкай» спявалі… і «Голас» выявіўся не такім ужо і чыстым («Чысты голас»). Як і Ганначка Шаркунова, і не енчы пад баян, і Анжэлка Агурбаш», — пералічвае газета.

Выданне таксама звяртае ўвагу, што ў спявачкі Веры Брэжневай, насамрэч, украінскае прозвішча Галушка.

Таксама следам за маскоўскай прапагандай распаўсюджваецца хлуслівая інфармацыя пра Чулпан Хаматаву:

«А Чулпан Хаматава, якая выступала пад украінскім сцягам і якая прасіла не ціснуць неафашыстаў? Так, тая самая Хаматава, якая здымалася ў фільме, дзе гераізавалі армянскага агента нацыстаў, вярбоўшчыка для дыверсій у тыле нашага войска, адкрытага расіста, чые паслядоўнікі аб'ядноўваюцца ў партыі з «арыйскай» ідэалогіяй. Тая самая Хаматава… цяпер у Латвіі, спачувае неанацыстам…»

Дастаецца і гурту «Бі-2», хоць яны нават і антываенных заяў не рабілі, проста запатрабавалі зняць знак «Z» са сцэны.

«Дык, Лёўчык іх (ён жа Ягор Бортнік) па непаразуменні быў народжаны ў Беларусі», — з тым жа хамствам піша лукашэнкаўскае выданне.

«А як вам афішы канцэрта Баста? Па ўсім Мінску развешаныя», — працягвае выданне.

«Каково это видеть» «тым, хто пацярпеў у 2020-м» ды «рускім салдатам, якія цяпер вызваляюць Украіну ад бандэраўскіх недабіткаў, у тым ліку ў інтарэсах нашай нацыянальнай бяспекі?» — піша «Беларусь сегодня».

«СБ» таксама працягвае распальваць варожасць да іншых народаў Еўропы. У ход ідуць не вельмі паважлівыя назвы.

«Савецкі народ разлічваў, што жмудзіны, латгалы і чухонцы самі паступова разбяруцца са сваімі вылюдкамі. Выйшла наадварот: менавіта вылюдкі, спадчыннікі эсэсаўцаў і ў пераносным, і ў прамым сэнсе, увайшлі ў кіруючыя колы прыбалтыйскіх дзяржаў».

Пры гэтым выданне наракае на «спробы ўцягнуць усіх нас — і беларусаў, і расіян — у поўнамаштабную вайну».

«СБ. Беларусь сегодня», як і іншыя падобныя СМІ, фармальна лічыцца дзяржаўным, але ў рэальнасці не адлюстроўвае ўсяго спектра меркаванняў, а абслугоўвае Аляксандра Лукашэнку і яго палітычную групоўку.

«І чым больш у іх не атрымліваецца, тым большая ў іх нянавісць да нас. Да Беларусі, Расіі, Саюзнай дзяржавы. Што такое цкаванне сусветнага маштабу супраць нашых спартсменаў? Працяг генацыду», — піша выданне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў30

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў30

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць