Усяго патроху1111

Лукашэнка: «Мой Коля як талісман мой, гэта мой крыж»

«Шчыра вам скажу, што калі мяне няма дома, ён не спіць, не есць, гэта наагул не дзіця», — сказаў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю першаму намесніку гендырэктара ІТАР‑ТАСС Міхаілу Гусману.

Аляксандар Лукашэнка: малодшы сын Коля «як талісман мой, гэта мой крыж, вось я яго нясу».

«Так у мяне лёс склаўся, гэта не таму, што я піяру. Шчыра вам скажу, што калі мяне няма дома, ён ня сьпіць, ня есьць, гэта наагул не дзіця», — сказаў кіраўнік дзяржавы ў інтэрвію першаму намесьніку гендырэктара ІТАР‑ТАСС Міхаілу Гусману.

«Вось ён прывязаны, як хвост, і гэта ўжо ня першы год. Я ў замежную камандзіроўку вымушаны яго браць, таму што ён ня будзе спаць, ён зьняможацца.

Усё, са мной у самалёце ён пасьпіць, паесьць — ён прывязаны, і ён прывязаны да бацькі — ну што, я яго павінен адштурхоўваць, ён што, мне перашкаджае?

І другое — «Вось ён там сядзеў на перамовах афіцыйных, і маленькі Коля ў яго на каленях». Ну, было аднойчы, я кажу: «Коля, сядзь побач, ну ня трэба на калені, гэта ж афіцыйныя перамовы». Ён тут учыніў скандал: «Не, я хачу з табой на калені. Ты мой тата, я хачу з табой на калені», — распавёў Аляксандар Лукашэнка.

«Або я прыяжджаю да папы рымскага … Гляджу, у яго сьлёзы на вачах, ён Колю па галоўцы гладзіць,

а Коля ня любіць, вось ад мяне ў яго — па галаве ня любіць, калі яго гладзіць, толькі бацька можа па галаве яго там,

— і ён, гляджу, скурчыўся, і я яму кажу: «Цярпі. Цярпі», кажу. І гэты папа рымскі забыўся, што ён папа рымскі, з гэтым малым. Ён яму падарункі падарыў, дарэчы, расейскі буквар.

Каб вучыць расейскую мову…
Разумееце, вось душэўная была атмасфэра, забылі пра мяне там, Коля быў там у цэнтры ўвагі», — дадаў беларускі прэзыдэнт.

Лукашэнка адзначае, што «калі ўжо ў жыцьці так склалася, што ў цябе нарадзілася дзіця, ня важна, як яно нарадзілася».

«Я і старэйшых сваіх дзяцей шалёна любіў. Калі ў мяне маленькае дзіця — усё, я забываю пра нейкую там любоў, пра нешта, у мяне ёсьць праца і ў мяне ёсьць дзіця, я да вар’яцтва люблю дзяцей. Гэта і старэйшых тычылася, і гэтага дзіцяці тычыцца, гэта сьвятое», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Радыё Свабода

Каментары11

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?29

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўзялі на працу робакопа. А праз год звольнілі, бо ён нічога не рабіў5

У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі9

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек4

Украіна спрабуе вярнуць дзяцей, эвакуяваных у Італію пасля пачатку вайны2

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца11

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?29

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць