У Брэсце хлопец выйшаў з антываенным плакатам да расійскага консульства
Месяц таму, 10 красавіка, жыхар Брэста Павел Барсук выйшаў з антываенным плакатам да мясцовага будынка Генконсульства Расіі. Час для пікету ён абраў такі, каб вакол абавязкова былі мінакі: каля 18.30, паведамляе «Вясна».

Амаль імгненна Паўла затрымалі. Змясцілі ў ІЧУ, склалі пратакол па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
На судзе 12 красавіка Павел адзначыў, што выйшаў з плакатам да консульства наўмысна, бо хацеў выказаць сваю нязгоду з уварваннем Расіі ва Украіну.
За такое выказванне грамадзянскай пазіцыі Ленінскі суд Брэста (суддзя — Святаслаў Каліна) прызначыў мужчыну 10 сутак арышту.
Каментары