Грамадства

«Яны сталі лялькамі ў руках умелага рэжысёра». Маладзечанская раёнка дала нечаканае тлумачэнне зніжэння заробкаў на малочным камбінаце

11 мая работнікі Маладзечанскага малочнага камбіната абвясцілі страйк з-за рэзкага зніжэння заробкаў і масавых скарачэнняў. Сёння ў маладзечанскай раёнцы растлумачылі, што гэта было. 

«У сераду каля дзесяці работнікаў Маладзечанскага вытворчага ўчастка ААТ «Мінскі гармалзавод нумар 1» (раней — малочны камбінат) выйшлі за прахадную, каб сустрэцца з кіраўніцтвам, — піша «Маладзечанская газета». — Тут іх чакаў мясцовы блогер. Людзі на камеру казалі: «Няма працы, няма заробку, засталося 50 супрацоўнікаў, як жыць далей? Жадаем сустрэцца з кіраўніцтвам… У гэты ж дзень сустрэча адбылася».

Паводле раёнкі, у выніку аказалася, што новая праграма пры налічэнні зарплаты дала збой. «Будзе праведзены пераразлік, і людзі атрымаюць тое, што ім належыць».

Выданне нібыта паразмаўляла з работнікамі прадпрыемства, якія выходзілі за прахадную. Ніякіх іх цытат аўтар не прыводзіць, а піша наступнае:

«Людзям сорамна. І іх можна зразумець. Яны сталі «лялькамі» у руках умелага рэжысёра».

Па версіі раёнкі, з красавіка малочны камбінат увайшоў у сталічны холдынг як вытворчы ўчастак, якім кіруе Лідзія Стаўрава. 10 траўня людзі атрымалі разліковыя лісты. Некаторыя работнікі былі здзіўленыя, што заробак у іх ніжэйшы, чым у мінулым месяцы.

Але блогеру Расціславу Чапурнову супрацоўнікі распавялі, што рэарганізацыя на прадпрыемстве адбылася ў лютым. І праблемы з заробкам пачаліся ў лютым, а не ўчора.

Супрацоўніца прадпрыемства па імені Марыя, якая ўдзельнічала ў стачцы, расказала «Медыязоне», што раней на камбінаце атрымлівалі ў сярэднім каля тысячы рублёў, а «самы мізэрны заробак быў 660». Цяпер работнікі атрымліваюць па 300—400 рублёў.

«Калі нас далучылі да Мінска ў лютым, сказалі, што заробкі меншымі не будуць. Хто вінаваты ў гэтай сітуацыі — ніхто не ведае. Мы атрымалі заробкі і не разумеем, як на іх жыць — гэта проста вельмі страшна», — расказвала супрацоўніца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць