Меркаванні

Шандаровіч: Як толькі Захад сядзе з Пуціным за стол перамоваў — Захад прайграў

Пра тое, навошта Пуціну Украіна, чаму свабодная Украіна азначае гібель Расійскай імперыі і чаму Захаду нельга ісці з Пуціным дамаўляцца, пісьменнік-сатырык Віктар Шандаровіч расказаў у інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону.

— Тое, што вайна працягваецца так доўга, — гэта сведчанне стратэгічнай паразы Пуціна, — кажа Шандаровіч. — Пытанне — у цане, якую плаціць Украіна, і яшчэ заплаціць.

Сітуацыя — вельмі драматычная. Таму што за паскарэнне гібелі Расійскай імперыі плаціць менавіта Украіна.

Менавіта з Украіны ўсё пачыналася — Кіева — маці гарадоў рускіх. І імперыя не можа існаваць без падпарадкаванай Украіны. Імперыя можа існаваць без краін Балтыі, Каўказа, Сярэдняй Азіі — тут ёсць варыянты, але без Украіны, без Кіева, не можа быць імперыі. Таму такі востры боль у Пуціна. Таму і з нагоды Майдану такі боль.

Не можа быць вольнай Украіны. Вольная Украіна азначае гібель імперыі.

Тое, што Украіна трагічна сталася апошняй кропляй, з якой гіне на нашых вачах імперыя, Шандаровіч лічыць сімвалічным.

На яго думку, Захад «цалкам кансалідавана» дае загінуць Расійскай Імперыі.

— А тое, што за гэта плаціць Украіна сваімі жыццямі, гэта можна, з пункту гледжання Захаду, назваць цынізмам, прагматызмам — гэта ўжо гульня ў словы. Ён плаціць грашыма. А ваюе Украіна.

У гэтым сэнсе дакладны чорны выдатны

анекдот габрэйска-адэскі:

— Моня, ты чуў, што Расія ваюе з НАТА?

— І як?

— Тысячы загінулых, вось столькі самалётаў няма, вось столькі танкаў знішчана…

— А што НАТА?

— А НАТА яшчэ не пад'ехалі.

Шандаровіч кажа, што сёння самае драматычнае пытанне — у цане, якую плаціць Украіна, і адпаведна, цане, якую заплаціць Расія, «таму што чым большую цану сёння плаціць Украіна, тым большую цану пасля заплаціць Расія».

— Гэта зусім прамая сувязь, і не толькі грашовая. І не толькі таму што расіяне на свае грошы сёння знішчаюць Украіну, а потым будуць на свае ж грошы яе аднаўляць. Калі б справа абмяжоўвалася фінансамі — гэта быў бы шчаслівы выпадак.

На жаль, упартасць імперскай Расіі наўпрост прапарцыйная пагібельнасці далейшага. Таму што ўсё менш шанцаў для выхаду Расіі з гэтага імперскага грэйцара.

Тое, што Расія стратэгічна прайграе, не выклікае сумневу. Ніколі не выйгравала адна дзяржава супраць аб'яднанага свету. Можна тактычна выйграць нейкую бітву, можна ўзяць населены пункт і аб'явіць гэта перамогай, але ніколі вялікія вайны не выйграваліся краінай, якая знаходзіцца ў супрацьстаянні з цэлым светам.

А сёння кансалідацыя свету супраць Расіі вышэй, чым кансалідацыя свету супраць гітлераўскай Германіі.

Пісьменнік упэўнены, што Расія стратэгічна ўжо пацярпела паразу. Але тое, што сёння адбываецца ва Украіне, гэта не вайна ў чыстым выглядзе, калі змагаюцца вайскаводы. Гэта не вайна военачальнікаў, гэта не вайна ваеннай тактыкі. Гэта такія перамовы, кажа ён.

— Пуцін бессэнсоўна бамбіць па Адэсе, якую ён не збіраецца браць, таму што ён не можа ўзяць Адэсу. Ён наносіць шкоду, забівае, руйнуе.

Гэта яго спроба ўвайсці ў перамовы з Байдэнам. Гэта ён так перагаворваецца з Байдэнам. Ён так кажа: «Бачыце, мы адмарозкі, мы можам разнесці дашчэнту гарады. Мы маем ядзерную зброю, і мы можам яе ўжыць. Мы сапраўды шалёныя. Размаўляйце з намі, дамаўляйцеся з намі».

На думку Шандаровіча, як толькі Захад сядзе з Пуціным за стол перамоваў — Захад прайграе. Таму што Пуціну нічога, акрамя гэтага не трэба.

— Тады пачнецца: давайце статус-кво, гэта нам, гэта вам, давайце дамаўляцца.

Ён хоча, каб з ім дамаўляліся. І цяпер яго драма, што з ім ніхто не хоча дамаўляцца. Што ў адказ на бамбаванне ўкраінскіх гарадоў, Байдэн падпісвае ленд-ліз. І яшчэ дадае некалькі мільярдаў у адказ на новыя бамбаванні.

Гэта ідзе такі дыялог, у якім Украіна з'яўляецца закладнікам.

З іншага боку, цалкам зразумела, што зрабіць крок насустрач рэкеціру, прызнаць права рэкеціра ўзроўнем гвалту вызначаць ўзровень перамоваў, — гэта значыць прайграць адразу. Як выдатна сфармуляваў Неўзлін,

вы аддалі гопніку гадзіннік у той момант, калі далі яму цыгарэту. Ён не спыніцца. Нельга адкупіцца цыгарэтай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць