Беларусам заблакавалі магчымасць загружаць або абнаўляць платныя праграмы ў Play Store
Google заблакавала магчымасць загрузкі платных праграм і іх абнаўлення для карыстальнікаў з Беларусі, паведамляецца ў карпаратыўным блогу кампаніі.

Бясплатныя праграмы пакуль застануцца ў Play Store даступнымі.
У Google падкрэслілі, што сітуацыя «хутка мяняецца» і рэкамендавалі беларускім карыстальнікам перыядычна заглядваць у карпаратыўны блог кампаніі за актуальнай інфармацыяй.
Перад гэтым 10 сакавіка ў сувязі з санкцыямі Google заблакавала магчымасць аплаты падпісак, куплі мабільных праграм і ўнутрыгульнявых лічбавых тавараў карыстальнікам Android з Расіі.
Каментары