22-гадовы палітвязень 19 мая цалкам адбыў свой тэрмін на «хіміі» і выйшаў на волю.

Аляксандр — жыхар вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна, асуджаны на адзін год «хіміі» па артыкуле аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 КК), нагадваюць праваабаронцы.
Паводле абвінавачвання, у студзені 2021 года Палівода сарваў дзяржаўны сцяг з будынка мясцовай школы і выкінуў яго. У рамках гэтай крымінальнай справы ў абвінавачанага арыштавалі тэлефон і ўзялі падпіску аб нявыездзе. З 20 мая 2021 года ён адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №48.
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары