Грамадства

Паранены Дзяніс Урбановіч: Усё адновіцца і будзе добра

Баец палка імя Каліноўскага і кіраўнік «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч распавёў, як адчувае сябе пасля кантузіі:

«Справы добра: лячуся. Цяпер больш-менш. Левае вуха не чуе, магу хадзіць, ужо сёння на вуліцу выводзілі. Галава не так баліць. Доктар кажа, што ўсё адновіцца і будзе добра», — распавёў ён «Еўрарадыё».

Пасля ў каментары Zerkalo.io ён дадаў пра абставіны свайго ранення:

«Снарад быў вельмі блізка. Больш нічога не памятаю, ачомаўся толькі ў шпіталі. Атрымаў кантузію, а так цэлы. Аглух на левае вуха, суткі быў без прытомнасці. Былі галаўныя болі, ваніты. Зараз усе нармальна, толькі трохі парушаная каардынацыя. Таксама трохі хаджу. Тыя, хто быў са мной побач, жывыя і не пацярпелі, з імі ўсё добра…

Вяртацца прыйдзецца па-любому: там мае паплечнікі, тыя хто мяне параненага цягнулі, маі сябры, аднадумцы-беларусы. Канешне, я вярнуся да іх і будзем біцца з ворагам далей. Ну, а калі нешта здарыцца… Гэта вайна, тут заўсёды нешта здараецца: і слёзы, і радасць».

Пра кантузію Дзяніса Урбановіча стала вядома ўчора.

Таксама ўчора ўкраінскі Генштаб паведаміў, што падчас удалага наступу ў Херсонскай вобласці вораг адышоў з Мікалаеўкі. Урбановіч пацвердзіў «Еўрарадыё», што беларускія байцы прымалі ўдзел у гэтай аперацыі: «Усё жывыя засталіся і вярнуліся з задачы. А гэта самае галоўнае».

Чытайце таксама:

У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў

«У Жодзіне адвялі ў душавую і сталі дубасіць. А пры вызваленні міліцыянер сказаў: «Давайце яму дубінку ў сраку засунем»

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

PandaDoc звольніў частку каманды7

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі34

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць