Банк ВТБ будзе выдаваць па картах «Мір» праз банкаматы не больш за 5 рублёў
Банк ВТБ (Беларусь) з 23 чэрвеня ўводзіць абмежаванне на выдачу наяўных у банкаматах па картах «Мір», эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, паведамляе Reform.by.
За адну аперацыю можна будзе зняць не больш за 5 беларускіх рублёў.
У банку тлумачаць абмежаванні «тэхналагічнымі наладамі». Трэба адзначыць, што рознага роду абмежаванні на наяўныя аперацыі з картамі «Мір» банкаў-нерэзідэнтаў апошнім часам увялі і іншыя фінансавыя ўстановы Беларусі.
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары