Свет

Пасол Украіны ў Германіі збіраецца прасіць прабачэння перад канцлерам Шольцам за параўнанне з лівернай каўбасой

Пасол Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік хоча папрасіць прабачэння ў федэральнага канцлера Олафа Шольца за сваю колішнюю скандальную заяву пра «ліверную каўбасу». Пра гэта ён сказаў выданню Bild, паведамляе «Украінская праўда».

Андрэй Мельнік

«Гэта заява, пра якую я пасля пэўнага часу, вядома, шкадую. Я асабіста папрашу ў яго прабачэння», — сказаў Мельнік. Пасол дадаў, што ягоная заява была «дыпламатычна недарэчнай» і «абразіла многіх людзей не толькі ў Германіі».

У пачатку мая Мельнік раскрытыкаваў адмову Шольца ад візіту ў Кіеў у знак пратэсту ад таго, што перад гэтым украінцы адмовіліся прыняць у сябе федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера.

«Строіць з сябе пакрыўджаную ліверную каўбасу — гучыць не вельмі па-дзяржаўнаму… Гаворка ідзе пра вельмі жорсткую вайну на знішчэнне з часоў нападу нацыстаў на Украіне, гэта не дзіцячы садок», — працытавалі тады Мельніка нямецкія выданні.

У нямецкай мове выраз «пакрыўджаная ліверная каўбаса» ўжываецца для абазначэння людзей, якія строяць з сябе пакрыўджаных без якой-небудзь важкай на тое прычыны.

Звычайна за такімі недыпламатычнымі выказваннямі дыпламатаў на адрас кіраўніцтва краін, у якіх яны прадстаўляюць сваю дзяржаву, ідуць ноты пратэсту і іншыя меры ўздзеяння, але ўлічваючы агульны кантэкст нямецкае кіраўніцтва не стала з гэтага раздзьмуваць вялікі скандал.

Цяпер жа сітуацыя ўвогуле змянілася. Шольц нядаўна прыязджаў у Кіеў разам з лідарамі Францыі, Італіі і Румыніі. Ён афіцыйна заявіў пра падтрымку надання Украіне статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС, а таксама паабяцаў далейшую вайсковую дапамогу ў барацьбе з расійскім уварваннем.

Украіна таксама пачала нарэшце атрымліваць ад Германіі цяжкое ўзбраенне, такое як самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Panzerhaubitze 2000. 

Чытайце таксама:

Пасол Украіны ў Германіі назваў канцлера Шольца «пакрыўджанай лівернай каўбасой»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду15

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў сябе 17-м кавалерам ордэна «Перамога». Проста як Брэжнеў5

Украіна і Расія дамовіліся абмяняцца ваеннапалоннымі па формуле «1000 на 1000»1

Буракі па 10 рублёў і процьма танных клубніц. Актуальныя цэны на мінскай Камароўцы5

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей14

У Беларусі плануюць запусціць грамадскі транспарт у вёскі па выкліку пасажыра

Дэлегацыі Украіны і Расіі на перамовах у Стамбуле размаўлялі праз перакладчыка2

Самая беларусацэнтрычная праграма ЕГУ запрашае на падрыхтоўчыя курсы6

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі21

Дэпутаты пайшлі па крамах інспектаваць чырвона-зялёныя сцяжкі. І зрабілі заўвагі кіраўніцтву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду15

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць