Культура

Дзе можна адсвяткаваць Купалле ў гэтыя дні?

У ноч на 24 чэрвеня адзначаецца народнае свята летняга сонцастаяння. Сабралі некалькі варыянтаў для беларусаў унутры краіны і за мяжой, дзе ў пятніцу і на выходныя можна адсвяткаваць Купалле з карагодамі і скокамі праз вогнішча.

Фота: рarksula.by

Музей Янкі Купалы

Літаратурны музей запрашае на «Купальскаю ноч у Купалавым доме», якая адбудзецца напярэдадні дня нараджэння паэта.

У праграме свята: традыцыйны купальскі вечар з удзелам фальклорнага гурта «Этнасуполка» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, з майстар-класамі па пляценні купальскіх вянкоў і старадаўнімі песнямі і танцамі.

Калі: 24 чэрвеня ў 18:30.

Квіток: уваход вольны.

Сула

У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі наведнікаў чакаюць традыцыйныя гульні, спаборніцтвы і разнастайныя анімацыйныя кропкі, якія знаёмяць са старонкамі старадаўняга летняга свята.

Якія купальскія традацыі будуць у праграме? Гульні і майстар-класы па сярэднявечных танцах, выпрабаванні сілы і спрыту, карагоды, сустрэча з персанажамі беларускай міфалогіі. І, канечне ж, распальванне святочнага вогнішча і скокі праз агонь.

Калі: 25 і 26 чэрвеня, 2, 3, 9 і 10 ліпеня.

Квіток: для дарослых — 25 рублёў (калі падпісацца на адну з сацсетак парка — 20 рублёў), для дзяцей — 15 рублёў, да 7 год — бясплатна.

Музей народнай архітэктуры і побыту

«Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям», — заваблівае музей.

Тут таксама можна адсвяткаваць Купалле па народных традыцыях. Пляценне вянкоў, шэсце з традыцыйнымі песнямі, вогнішча і карагоды, варажба на вянках і зеляніне… У праграме таксама майстар-клас па традыцыйных танцах пад беларускія народныя інструменты і выступленні фальклорных калектываў.

Калі: 25 чэрвеня з 18-й да 21-й гадзіны.

Квіток: для дарослых — 10 рублёў, для студэнтаў ВНУ — 6 рублёў, для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 4,5 рубля, для дашкольнікаў — бясплатна.

Для беларусаў за мяжой: Вільня

У парку палаца ў Вэрках пад ліпамі будуць адзначаць містычнае свята самай кароткай ночы. 

Наведнікам прапануюць пашукаць папараць-кветку, сплесці вянкі, сабраць травы з лугоў, патанчыць каля вогнішча, запусціць вянкі ў Вяллі, паспяваць і паслухаць народныя спевы.

Дарэчы, у Літве таксама Ëнінес, Купалле — афіцыйны выходны.

Калі: 24 чэрвеня з 19-й гадзіны.

Квіток: уваход вольны.

Святканні Купалля будуць таксама напачатку ліпеня (як у краіне, так і ў дыяспарах), дакладная праграма і месцы будуць вядомы пазней.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр філосаф Юрген Хабермас1

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі5

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд9

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць