Эканоміка

«Спыніць плацяжы з Беларусі ў любой валюце». Вялікія еўрапейскія банкі спыняюць працу нават з непадсанкцыйнымі беларускімі кліентамі

Беларускі бізнэс сігналізуе пра тое, што праца з Еўропай ўскладняецца яшчэ больш. Вялікія банкі ва ўсёй Еўропе адмаўляюцца ад работы і з тымі беларускімі ды расійскімі банкамі, якія не ўключаны ў санкцыйныя спісы. «Некаторыя выключэнні будуць магчымы толькі ў выпадку, калі выплаты будуць рабіцца для забеспячэння крытычна важных дзяржаўных функцый, у гуманітарных мэтах і для прыватных кліентаў — для атрымання пенсій», — патлумачылі «Нашай Ніве» ў SEB.

Swedbank у Вільні

«Літоўцы, немцы, італьянцы, латышы — ды амаль усе адмаўляюцца. Асабліва ўплывае на справы пазіцыя літоўцаў, бо суседзі — усе працавалі праз іх. А цяпер ні аплаты правесці, ні прыняць самім. Нават калі ўсё жыццё меў рахункі толькі ў Прыёрбанку», — кажа нам бізнэсмен, які раней актыўна праводзіў аплаты праз Літву. 

«Чаму што адбываецца — няясна. На званкі адказваюць, што адмова праводзіць плацяжы тлумачыцца ўнутраным рашэннем банка», — дадае іншы. 

«Імаверна, буйныя еўрапейцы трымаюць у памяці гісторыю французскага банка BNP Paribas, які атрымаў штраф у 9 мільярдаў даляраў за парушэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні Ірана і Кубы — і давялося плаціць! Таму ў гэтай сітуацыі, калі за тры месяцы прымаецца столькі санкцыйных пакетаў, можна сказаць, на каленцы, з нейкімі розначытаннямі і непаразуменнямі, то вялікаму банку відавочна прасцей адмовіцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю цалкам, бо хто яго там ведае, як работу будуць трактаваць праз нейкі час. І заробак для гігантаў на рабоце з беларускімі кампаніямі не такі вялікі. 

Таму нам і бізнэсу пакуль што даводзіцца шукаць лазейкі ў маленькіх еўрапейскіх банках, якім не выпадае адмаўляцца ад прыбыткаў хай нават ад беларускіх абаротаў. Але, думаю, трэнд на адмову хутка дойдзе і туды», — кажа «Нашай Ніве» беларускі банкір. 

«Наша Ніва» звярнулася ў два буйныя літоўскія банкі з еўрапейскім капіталам: Swedbank i SEB. Яны тлумачаць, што рашэнне прынята і без афіцыйных еўрапейскіх санкцый. 

«У адпаведнасці з абавязкамі па стварэнні фінансава здаровай і ўстойлівай супольнасці і з улікам павелічэння колькасці санкцый супраць Расіі і яе дзелавых колаў, а таксама ў дачыненні Беларусі, вырашылі згарнуць і спыніць плацяжы ў любой валюце ў і з Расіі і Беларусі. 

Палітыка Swedbank у дачыненні фінансавых санкцый прадугледжвае, што банк прымае рашэнне не апрацоўваць фінансавыя аперацыі, калі такая дзейнасць выходзіць за рамкі дапушчальнай рызыкі банка, нават калі гэта дапускаецца бягучымі законамі і палажэннямі аб санкцыях», — патлумачылі «Нашай Ніве» ў Swedbank. 

«З 15 мая 2022 года SEB банк увёў агульнае спыненне аказання паслуг па фінансавых аперацыях, звязаных з плацяжамі ў Расію і Беларусь, і з Расіі і Беларусі, ва ўсіх валютах. 

Мы прынялі гэтае рашэнне праз рызыкі, звязаныя з вайной ва Украіне, і павелічэнне колькасці санкцый супраць Беларусі і Расіі, іх грамадзян і камерцыйных прадпрыемстваў.

14 мая было апошнім днём для ажыццяўлення плацяжоў. Калі пасля гэтага кліентам трэба правесці плацеж, раім звярнуцца ў іншую фінансавую ўстанову. 

Некаторыя выключэнні будуць магчымы толькі ў выпадку, калі выплаты будуць рабіцца для забеспячэння крытычна важных дзяржаўных функцый, у гуманітарных мэтах і для прыватных кліентаў — для атрымання пенсій», — сказалі ў SEB. 

«Такія дзеянні ўскладняюць той гандаль з ЕС, які застаўся, што вядзе да паглыблення калапсу экспарту, цяжкасцяў у лакальных бізнэсаў», — тлумачыць акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова. 

На яе думку, такая мера ўдарыць па ўсім прыватным беларускім бізнэсе.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны7

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння29

Літва папярэдзіла, што ў суботу на мяжы з ёй будуць праблемы

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»1

Памёр Аляксей Ануфрыеў1

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі3

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць