Свет

У Польшчы таксама збіраюць грошы на «Байрактар» для Украіны

Натхнёныя прыкладам літоўцаў і ўкраінцаў, польскія актывісты таксама ініцыявалі збор грошай на «Байрактары» для украінскай арміі. 

Згадаўшы пра паспяховыя народныя зборы сродкаў у Літве і Украіне, а таксама пазіцыю кампаніі «Байкар», якая, уражаная салідарнасцю, перадала беспілотнікі ўкраінцаў задарма, польскія ініцыятары збору звяртаюцца да суайчыннікаў:

«Памятаеце Бучу, Ірпень, Марыупаль? Давайце прымем удзел у гэтай бітве. Купім польскія Байрактары! Сума надзвычай амбіцыйная, але збор ідзе выдатна! Калі мы збярэм менш, перадамо ўсё ў Фонд Узброеных сілаў Украіны ў Нацыянальным банку Украіны. Тое ж самае мы зробім з лішкам».

Пастаўленая задача сабраць 22 500 000 злотых (каля 5 000 000 даляраў). Пакуль сабралі каля 250 000 злотых, але наперадзе яшчэ месяц збору.

Чытайце таксама:

Украінцы сабралі грошы на чатыры «Байрактары» за тры дні. Хоць збіраліся на тры за тыдзень

Каментары

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць