Грамадства66

Зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы можна будзе толькі ў адным медцэнтры. А другую бясплатную спробу дадуць не ўсім

Распавядаем, што змянілася для беларусак, якія плануюць скарыстацца магчымасцю зрабіць ЭКА бясплатна.

Фота: UniversalImagesGroup / Getty Images

Ад сёння набывае моц указ №100 «Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення», а таксама пастанаўленне Савета Міністраў №313, у якіх рэгулююцца пытанні правядзення бясплатнага ЭКА ў Беларусі.

Нагадаем: згодна з указам №100, які Лукашэнка падпісаў у сакавіку, звярнуцца па бясплатную спробу ЭКА могуць як сем’і (абавязкова, каб і муж, і жонка мелі беларускае грамадзянства), так і жанчыны, якія не знаходзяцца ў шлюбе.

Пры гэтым, узрост жанчыны пры першай бясплатнай спробе ЭКА не павінен быць больш за 40 гадоў. У выпадку, калі першая спроба скончылася нараджэннем дзіця, жанчына мае права на правядзенне другой бясплатнай спробы за кошт дзяржавы. Другую спробу можна рабіць да 49 гадоў.

Калі першая бясплатная спроба была няўдалай, то другі раз за кошт дзяржавы зрабіць працэдуру нельга.

Пастанаўленне Савета Міністраў №313 скараціла спіс арганізацый, дзе можна зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы.

Раней бясплатныя спробы праводзілі на базе Гомельскага абласнога дыягнастычнага медыка-генетычнага цэнтра з кансультацыяй «Шлюб і сям'я», гарадскога клінічнага радзільнага дома №2 Мінска, а таксама рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця».

Цяпер жа звяртацца трэба выключна ў РНПЦ «Маці і дзіця» — толькі там будуць рабіць бясплатныя спробы экстракарпаральнага апладнення.

Але трэба разумець, што за некаторыя рэчы ўсё адно прыйдзецца плаціць — напрыклад, жанчына, якая не знаходзіцца ў шлюбе, мусіць самастойна прафінансаваць набыццё сперматазоідаў ананімнага донара.

ЭКА на бюджэтнай аснове ў Беларусі робяць з 2021 года. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, за чатыры гады (дадзеныя агучылі летась у кастрычніку) правялі 6095 цыклаў экстракарпаральнага апладнення ў выніку якіх наступіла 2424 цяжарнасці (прыкладна ў 40% выпадкаў). На гэта дзяржава выдаткавала каля 22 мільёнаў рублёў.

Каментары6

  • Дурны?
    25.06.2026
    За жыццё, якая цудоўная прапанова - рызыкаваць здароўем і жыццём, каб камусьці падарыць дзіця 🤦 адразу бачна, мужык пісаў
  • Кнур
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • За жыццё
    27.06.2026
    Дурны? , аматары аборта заўсёды галосяць, што гэтыя дзеці будуць непатрэбныя, у нястачы і нелюбові. Ну дык вось табе людзі, якім патрэбныя дзеці, а самі зачаць не могуць.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку23

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру6

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага19

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку23

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць