Грамадства

Сенсацыйная знаходка ў Крэўскім замку: сходы ў вежы

У Крэве працягваюць рэстаўрацыю замка. А замак працягвае цешыць навукоўцаў знаходкамі. Днямі тут, у Малой вежы, знайшлі старажытны тунэль сходаў, піша «Рэгіянальная газета».

Фота: Рэгіянальная газета

Вось што расказаў журналістам навуковец Алег Дзярновіч:

«У Малой вежы Крэўскага замка знайшлі тунэль сходаў. Гэта вельмі рэдкая знаходка, бо многія канструкцыйныя элементы былі панішчаныя ў замку войнамі, найперш Першай сусветнай».

Цуд, што падобная лесвіца захавалася. На прыступках нават маюцца адбіткі драўляных бэлек, якія ляжалі на цэгле, змацаванай вапнавай рошчынай. Навуковец адзначае, што падобны тунэль, але відаць, трохі большы меўся і ў Княскай вежы.

Таму новая знаходка мае і вельмі практычны сэнс — дапаможа рэстаўратарам пры складанні праекту рэканструкцыі Крэўскага данжона.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць