Грамадства77

Намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША: Мы бачым, што ў Беларусі вайну не падтрымліваюць

«Мы праводзім выразнае адрозненне між уладамі Беларусі і народам Беларусі. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці. Але нашы меры не скіраваныя на беларускі народ. Мы салідарныя з тымі, хто супраць вайны, і будзем іх падтрымліваць», — заявіла ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» Кара Макдональд, намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы, якая знаходзілася з візітам у Вільні.

Кара Макдональд, намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы

«Я прыехала з Вашынгтона з пасланнем падтрымкі тым, хто знаходзіцца на пярэднім краі змагання за свабоду, — сказала «Нашай Ніве» Кара Макдональд. — З пасланнем падтрымкі дэмакратычных памкненняў Беларусі. Я таксама прыехала з пасланнем, што мы разумеем: Лукашэнка і яго рэжым не адлюстроўваюць памкненняў беларускага народа. І што імкненне да свабоды і чалавечай годнасці ўрэшце пераможа».

Лёс рэгіёна сёння вырашаецца ва Украіне. На чым ЗША будуць канцэнтравацца ў наступныя тры месяцы?

«Несправакаванае і беспадстаўнае ўварванне Расіі ва Украіну выразна паказала, што ідзе барацьба за выбар будучыні: ці яна будзе аўтакратычнай, ці дэмакратычнай. Пуцін атакаваў суседа, таму што той наважыўся выбраць дэмакратычную будучыню. Таму мы разам з партнёрамі і саюзнікамі засяродзімся на забеспячэнні Украіны сродкамі, з дапамогай якіх яна зможа сябе абараняць.

Мы таксама будзем вельмі падтрымліваць тыя краіны, якія апынуліся на перадавой гэтага змагання, якія прынялі шмат уцекачоў. А таксама краіны, якія далі прытулак барацьбітам за дэмакратыю, што вымушаныя былі пакінуць Расію, Беларусь. Мы ясна разумеем, што людзі, што вымушаныя былі пакінуць Беларусь і Расію, — гэта таксама ахвяры аўтакратыі, і важна, каб яны маглі працягваць сваю працу, бо яны ўвасабляюць патэнцыял свабоднай Еўропы».

1930-я і 1940-я былі катастрафічныя для нашага рэгіёна: Галадамор, вынішчэнне нацыянальных эліт Беларусі і Украіны Сталіным, сусветная вайна. Беларусы бачаць цяпер столькі паралеляў з тым часам. Ці магчыма пазбегнуць паўтарэння трагедый мінулага?

«Я думаю, што адчуванне небяспекі ў вашым рэгіёне вельмі рэальнае. Тое, што зрабіў Крэмль, тое, чаму паспрыяў Лукашэнка, гэта вельмі небяспечна. Мы падзяляем гэтыя трывогі беларусаў. Вось чаму нашы намаганні сфакусаваныя на стрымліванні, на прадухіленні, на прыцягненні да адказнасці за зверствы, за парушэнні правоў чалавека. У выпадку Беларусі, дзе рэпрэсіі адбываліся ўнутры краіны, Злучаныя Штаты працавалі з нашымі партнёрамі на розных узроўнях і саюзнікамі для ўвядзення шасці пакетаў санкцый. Яны ўключалі персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі і членаў яго сям’і, у тым ліку супраць яго сыноў. І гэта быў моцны сігнал, што за ўдзел у парушэннях правоў чалавека, у рэпрэсіях, у жорсткім задушэнні фундаментальных свабод наступіць адказнасць. Былі ўведзеныя і санкцыі за тое, што Крэмль рабіў ва Украіне, і за ролю Лукашэнкі ў тым, і супраць тых беларускіх чыноўнікаў, якія былі ўцягнутыя ў спробы падарваць суверэнітэт Украіны», — кажа Кара Макдональд.

«Мы таксама прызнаём унёсак беларускага народа ў падтрымку ўкраінцаў, сваіх суседзяў. Мы бачылі і салідарнасць, і спагаду, і спачуванне простых людзей. І я хачу падкрэсліць, што бачым, што беларусы не падтрымліваюць гэтую вайну», — дадала яна.

Што яна хацела б перадаць сем’ям беларускіх палітзняволеных?

«Гэта вельмі важнае пытанне. У Беларусі больш за 1200 палітзняволеных цяпер. Сярод іх праваабаронцы, журналісты — людзі, якіх затрымалі проста за тое, што яны рабілі сваю працу, людзі, у якіх трэба бачыць не пагрозу, а будучыню грамадства. Маё пасланне і зняволеным, і іх сем’ям — вас не забылі.

Злучаныя Штаты разам з партнёрамі і саюзнікамі будуць дабівацца вызвалення палітзняволеных і не супакояцца, пакуль усе палітзняволеныя не выйдуць на свабоду. І хачу падкрэсліць, што мала вызваліць аднаго ці двух зняволеных, ці частку зняволеных. Патрэбны сістэмны дэмантаж рэпрэсіўнай мадэлі. Гэта для Злучаных Штатаў прыярытэт», — кажа Кара Макдональд.

Якой будзе рэакцыя ЗША, калі палітвязні выйдуць на свабоду?

«Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітзняволеных, усіх, каго затрымалі па палітычна матываваных справах. Мы будзем разглядаць вызваленне як пазітыўны крок. Але паўтару: рэч не толькі ў вызваленні. Каб не было так, што адных выпусцілі, а другіх пасадзілі. Патрэбныя сістэмныя перамены, каб рэпрэсіі больш не паўтараліся, каб не было так, як цяпер, што «быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца». Трэба, каб пераслед праваабаронцаў ці людзей, якія мірна выражаюць сваю пазіцыю, стаў немагчымы. Прычым гэта не штосьці экстраардынарнае, гэта тыя абавязкі, якія Беларусь сама на сябе прыняла згодна са сваімі міжнароднымі абавязальніцтвамі».

Ці ўсе на Захадзе разумеюць, што беларускае грамадства не нясе адказнасці за вайну ва Украіне?

«Вельмі важна, каб свет разумеў, што гэтыя аўтакраты не прадстаўляюць сваіх грамадствы», — кажа намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША.

«Мы праводзім выразнае адрозненне між уладамі Беларусі і народам Беларусі. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці. Але нашы меры не скіраваныя на беларускі народ.

Беларускі і амерыканскі сцягі. Фота з сацсетак

Нашы захады скіраваныя на тых, хто вінаваты ў рэпрэсіях, на саўдзельнікаў расійскай вайны ва Украіне, і, паколькі Лукашэнка саўдзельнік, які дапамагае Пуціну ў яго дзеяннях ва Украіне, на яго. Мы аддзяляем яго ад народа Беларусі».

«Мы бачым, што ў Беларусі вайну не падтрымліваюць. Большасць беларусаў — супраць гэтай вайны, супраць таго, каб Пуцін сілай Беларусь у гэтую вайну ўцягваў. Мы салідарныя з тымі, хто супраць вайны, і будзем падтрымліваць тых, хто трымаецца такога падыходу».

Каментары7

  • Іван
    11.07.2022
    Добра, што ёсць такое разуменне. Разам пераможам расійскі фашызм.
  • Змiцер
    11.07.2022
    Да ладно вам, вы же не ожидали что она скажет, у нас тут на литовской границе 150 джипов с пулемётами стоят, потерпите немного, мы скоро придём и всех освободим. Только белорусы могут сражаться за свою свободу, а Запад в этом плане будет только по плечу похлопывать. И на том спасибо!
  • Хм
    11.07.2022
    Іван, добра, што да дзяржавы-саўдзельніка злачынстваў ставяцца як да мірнай? Ну тады пераможам, вядома…

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →