У інтэрнэце з’явілася петыцыя, скіраваная да прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага. Яе ініцыятары лічаць, што падчас расійскай агрэсіі ва Украіне неабходны сімвал, які будзе аб’ядноўваць народы Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Асоба Каліноўскага, на іх думку, для гэтага добра пасуе.

У петыцыі, складзенай на польскай, беларускай, украінскай і літоўскай мовах, адзначаецца, што ва Украіне сфарміраваны полк імя Кастуся Каліноўскага, у якім супраць расійскіх войскаў ваююць беларусы. Адна з вуліц ва Украіне будзе названая ў гонар Каліноўскага падчас масавай дэрусіфікацыі кіеўскіх вуліц.
Аўтары і падпісанты петыцыі просяць разглядзець просьбу аб усталяванні помніка, знайсці сродкі на абвяшчэнне конкурсу і яго наступнае будаўніцтва.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары