Вайна11

Гісторыя чатырохгадовай Лізы і яшчэ двух дзяцей, якія загінулі ў часе ракетнага ўдару па Вінніцы

На траве перад разбітымі, абгарэлымі рэшткамі ўнівермага «Юбілейны» ляжыць на баку, запэцканы крывёю, ружовы вазок. Ён належаў маленькай дзяўчынцы па імені Ліза. Чатырохгадовае дзіця было адным з трох, якія загінулі ў чацвер, калі расійскія ракеты ўдарылі па цэнтры Вінніцы, піша Бі-бі-сі.

Месца выбуху

Маці Лізы, Ірына Дзмітрыева, была цяжка раненая ў выніку нападу.

Вядома, што 23 чалавекі загінулі, яшчэ восем лічацца зніклымі без вестак. Дзясяткі знаходзяцца ў шпіталях.

Незадоўга да ракетнага ўдару Ірына выклала відэа ў інтэрнэт. Быў цудоўны сонечны дзень, і маленькая Ліза ўсміхалася, пінаючы перад сабой свой ружовы вазок, пакуль яны размаўлялі пра паход да лагапеда.

«Ліза была вельмі вясёлая, яна любіла прыходзіць да нас. Яна была вельмі добрым дзіцём. Для яе маці яна была сэнсам жыцця. Яна яе шалёна любіла. Я нават не ўяўляю, якая гэта трагедыя для сям’і», — распавяла Валерыя Кароль.

Яна кіруе цэнтрам LogoClub, дзе Ліза раніцай, як і большасць дзён, была на занятках.

Чатырохгадовая дзяўчынка мела сіндром Даўна. Акаўнт яе маці ў інстаграме напоўнены фотаздымкамі з жыцця дзяўчынкі.

LogoClub, у які зайшла Ліза, знаходзіцца ўсяго ў квартале ад плошчы Перамогі, куды трапілі ракеты, і супрацоўнікі адвялі ўсіх дзяцей у сховішча, калі прагучала сірэна аб трывозе.

Але, як і многія, Ліза і яе маці ўсё яшчэ былі на вуліцы.

Калі пачалася вайна, яны вярнуліся з Кіева ў Вінніцу дзеля бяспекі, бо гэта далёка ад лініі фронту. Але ва Украіне больш няма бяспечных месцаў.

«Ірына адкрыта казала пра тое, што ў Лізы сіндром Даўна. Яна хацела, каб людзі ведалі, што няма чаго саромецца, што такія дзеці нічым не адрозніваюцца ад нас, яны вельмі добрыя», — кажа Валерыя.

У выніку атакі таксама загінулі двое хлопчыкаў.

Разам з маці Вікторыяй загінуў сямігадовы Максім Жарый. Украінская паліцыя паведаміла, што ён быў на прыёме ў медцэнтры на першым паверсе цэнтра «Юбілейны».

Ад самой клінікі не засталося нічога, акрамя счарнелых ад агню сцен.

Імя васьмігадовага хлопчыка, які загінуў, пакуль не называецца. Ён чакаў дзядзьку ў прыпаркаванай побач машыне і апынуўся ў пастцы моцнага агню. Каркасы многіх згарэлых аўтамабіляў дагэтуль раскіданыя на месцы прылёту ракеты.

Міністэрства абароны Расеі сцвярджала, што «высокадакладныя» ракеты былі накіраваныя на Дом афіцэраў, бо там нібыта праходзіла сустрэча ўкраінскіх вайскоўцаў і замежных чыноўнікаў, дзе абмяркоўваліся пастаўкі зброі.

Насамрэч гэта проста канцэртная пляцоўка, і там павінен быў адбыцца выступ спявачкі Roxolana ўвечары 14 ліпеня. Адзін з музыкаў, які быў унутры будынка, пазней памёр у бальніцы, іншыя атрымалі раненні на вуліцы.

Паводле афіцыйных звестак з пачатку вайны ва Украіне загінулі 352 дзіцяці, яшчэ сотні былі параненыя. 

Каментары1

  • сеанс черной магии
    17.07.2022
    воланд, ну зачем ты вот прямо вот так?

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом3

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

«Працуем над гэтай мэтай». Джон Коўл адказаў на ліст Кацярыны Андрэевай

ЗША могуць пацвердзіць знішчэнне каля траціны ракетнага арсеналу Ірана3

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз4

Прызначылі новага начальніка Вайсковай акадэміі2

Галоўчанка запэўнівае, што на беларускі рубель сусветная сітуацыя не ўплывае4

У Мастоўскім раёне ў аднаго гаспадара пчолы не перажылі зіму, то ён пайшоў красці чужых

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом3

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць