Грамадства

Заўтра ў Гомелі адбудзецца, магчыма, апошняе судовае пасяджэнне па справе Ірыны Слаўнікавай

Заўтра ў Гомелі адбудзецца, магчыма, апошняе судовае пасяджэнне па справе беларускай журналісткі, супрацоўніцы TVP Ірыны Слаўнікавай. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў яе калега Аляксей Дзікавіцкі.

Ірыне Слаўнікавай пагражае да сямі гадоў турмы.

«Хунта хоча расправіцца з прафесіяналкай, патрыёткай, нязломным у сваіх перакананнях чалавекам. Гэтаксама, як напярэдадні расправілася з Кацярынай Андрэевай, прысудзіўшы ёй восем гадоў палону. І гэта толькі за тое, што каляжанкі займаліся сапраўднай ЖУРНАЛІСТЫКАЙ, якая, у адрозненне ад тупой прапаганды, заўсёды несла толькі карысць любому грамадству», — напісаў Дзікавіцкі.

У сувязі з тым, што суд праходзіць у закрытым рэжыме, падрабязнасці разгляду справы журналісткі невядомыя.

Суд над журналісткай пачаўся сёння, 23 чэрвеня. Яна была затрыманая ў кастрычніку 2021 года ў аэрапорце. Двойчы яе асуджалі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым зрабілі падазраванай па крымінальнай справе.

Яе абвінавачваюць паводле артыкулаў «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК) і «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Журналістцы інкрымінуецца ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня 2022 года, а таксама тое, што яна «аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах», «фармавала склад супольнасці, размяркоўвала ролі, карэктавала навінную павестку, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць