Грамадства

Тры гады калоніі прысудзілі маладзечанцу са «спісу тэрарыстаў» за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады

Мінскі абласны суд на закрытым пасяджэнні вынес абвінаваўчы прысуд жыхару Маладэчна Сяргею Аляксяеўскаму, абвінавачанаму ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, паведамляе «Вясна».

Па версіі абвінавачання, Аляксяеўскі з чэрвеня 2020-га па верасень 2021 года «размясціў у розных агульнадаступных групах у «Вконтакте» каментарыі, накіраваныя на стварэнне ў аўдыторыі лжывага ўяўлення пра нелегітымнасць дзеянняў праваахоўнага блока пры выкананні службовых абавязкаў, узбуджэнне нянавісці, сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце прыналежнасці да прафесіі».

Ён жа ў названай сацсетцы нібыта публічна абразіў Лукашэнку і іншых прадстаўнікоў улады. Усе гэтыя каментарыі былі пакінутыя пасля гібелі падчас перастрэлкі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.

Падчас папярэдняга следства і на судовым пасяджэнні Алексяеўскі вінаватым сябе не прызнаў.

У чэрвені 2022 года сілавікі ўнеслі Сяргея Аляксяеўскага ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Уключэнне ў гэты спіс паводле зусім адвольнага прынцыпу — дадатковы элемент здзеку з палітзняволеных у вязніцах. Цяпер у гэтым спісе — 137 беларусаў, ніводзін з якіх да рэальнай тэрарыстычнай дзейнасці не мае дачынення.

Чытайце таксама:

Беларусы — чэмпіёны свету па колькасці тэрарыстаў, згодна з КДБ. Паглядзелі, за што туды запісваюць

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА11

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры8

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў26

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць