Грамадства22

Чыгуначніка з Гомеля пасадзілі на 2 гады за відэа з тэхнікай расійскіх акупантаў

21 ліпеня суд Гомельскай вобласці вынес рашэнне па справе палітвязня Аляксандра Лучыновіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Вясна».

Пра абвінавачанага вядома, што яму 44 гады, да арышту жыў у Гомелі і працаваў правадніком рэзерву.

Аляксандра Лучыновіча затрымалі 31 сакавіка 2022 на працы — у Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Падчас затрымання ў мужчыны забралі тэлефон, а калі яго праглядзелі, склалі на яго пратакол паводле арт. 19.11 КаАП, па якім і асудзілі да адміністрацыйнага арышту.

Пасля «сутак» на волю Аляксандр не выйшаў — яго перазатрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

У віну мужчыну ставяць перадачу тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн» відэа расійскай вайсковай тэхнікі, якая прасоўвалася па тэрыторыі Беларусі. Вядома, што тыя фотаздымкі ў канал Аляксандр даслаў яшчэ тады, калі ён не быў прызнаны экстрэмісцкім.

15 красавіка Лучыновіча змясцілі ў гомельскі СІЗА-3 і прад'явілі абвінавачванне. 

Падчас судовага пасяджэння па крымінальнай справе Аляксандра Лучыновіча пракурорка запытала для яго 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Аляксандр сваёй віны не прызнаў, але супрацоўнічаў са следствам і распавёў, што сапраўды запісаў на відэа калону расійскай вайсковай тэхнікі і даслаў яго ў бот «Беларускага гаюна».

21 ліпеня суд Гомельскай вобласці прызнаў Аляксандра Лучыновіча вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і прысудзіў яму 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Каментары2

  • Вайна
    25.07.2022
    Хронiкi расейскай фашысцкай акупацыi Беларусi i вайны з беларусамi
  • Макар
    25.07.2022
    Телега - фсбешный ресурс

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі69

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі69

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць