Грамадства

Найбуйнейшыя тэхнічныя ўніверсітэты Чэхіі ўсё ж прымуць беларускіх абітурыентаў, але спатрэбіцца верыфікацыя

Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што афіцыйныя прадстаўніцы беларускай нацыянальнай меншасці Крысціна Шыянок і Алена Ціхановіч разам з Задзіночаннем беларускага студэнцтва Чэхіі цяпер сустракаюцца з кіраўніцтвам чэшскіх універсітэтаў, дзе ёсць «крытычныя спецыяльнасці», на якіх у Чэхіі праз вайну ва Украіне забаранілі вучыцца беларусам.

Беларусы на сустрэчы з кіраўніцтвам Тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе

Сустрэчы ўжо адбыліся з рэктарамі найбуйнейшага ў Чэхіі Тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе (ČVUT) і найбуйнейшага чэшскага хімічнага ўніверсітэта — Вышэйшай хімічна-тэхналагічнай школы ў Празе (VŠCHT).

Пакуль што дасягнутая дамоўленасць, што ўніверсітэты будуць прымаць гарантыйныя лісты, падпісаныя прадстаўнікамі нацыянальнай меншасці. Для атрымання такога ліста студэнты праходзяць верыфікацыю — што яны не з'яўляюцца супрацоўнікамі сілавых структураў і не збіраюцца працаваць на карысць рэжымаў Лукашэнкі ці Пуціна.

Верыфікацыя студэнтаў адбываецца праз беларускія дэмакратычныя структуры, у тым ліку BYPOL. Кожны выпадак будзе разглядацца ў індывідуальным парадку з улікам шэрагу фактараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА9

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе40

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць