Сацсетка для пошуку працы і бізнэс-кантактаў перастала адкрывацца ў правайдара Unet by. Паведамленні аб блакаванні з'явіліся ў Твітары, таксама скрыны пачалі дасылаць чытачы сайта Devby.io.

Выданне задала пытанне тэхпадтрымцы правайдара — там пацвердзілі, што LinkedIn «заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі РБ». У іншых аператараў сувязі LinkedIn пакуль даступны.
Гэта першы выпадак блакіроўкі сацсеткі ў Беларусі.
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары