Снітынг — гэта тэрмін, які апісвае новую жахлівую з’яву, звязаную з выкарыстаннем іншага чалавека на першым спатканні, каб проста дармова паесці.
Па меры таго, як праграмы для знаёмстваў і сацыяльныя сеткі ўсё больш удасканальваюць нашы адносіны, вірусныя тэрміны для апісання сучасных паводзін пры спатканнях становяцца ўсё больш распаўсюджанымі.
Тэрмін снітынг (sneating) атрымаўся ад злучэння двух словаў: sneaky і eating (подла і паесці). Ад чаго няцяжка здагадацца, што ён апісвае з’яву, калі асоба ідзе на спатканне з кімсьці (нават выпадковым і непрывабным чалавекам), каб… паесці бясплатна. І такі спосаб знаёмства выкарыстоўваюць як жанчыны, так і мужчыны.
Першая сустрэча — ці павінен мужчына плаціць?
Многія людзі да гэтага часу абсалютна перакананы, што менавіта мужчына павінен плаціць на першым спатканні. З аднаго боку, аплата за рахунак мужчынам можа лічыцца джэнтльменскімі паводзінамі, а з другога — гэта можа быць спроба прымусіць іншую асобу ўзяць на сябе пэўныя абавязацельствы. Аднак звычайна гэта азначае проста жаданне праявіць сябе з добрага боку і паступова пераконваць чалавека ў сваіх рамантычных намерах.
Кожны сам за сябе, ці па чарзе?
Цяпер гендарная роўнасць і незалежнасць жанчын сталі рэальнасцю ў параўнанні з іерархіяй, якая панавала яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму. І многа хто прытрымліваецца правіла, што жанчына павінна плаціць за сябе, асабліва, калі гэта першае спатканне і мы яшчэ не ведаем, як складзецца далейшы лёс. Рашэнне падзяліць кошт здаецца самым разумным, аднак некаторыя могуць успрыняць гэта як сігнал адсутнасці цікавасці да нечага большага, чым прыяцельскае знаёмства.
Калі вы ўсё ж аддаяце перавагу такой форме, варта паінфармаваць пра гэта ўжо на моманце складання замовы, каб пазбегнуць няёмкіх сітуацый. Калі пасля першага спаткання вы абое выкажаце жаданне зноў сустрэцца, можа быць, варта пачаць плаціць па чарзе? Усё залежыць ад вашага ўласнага падыходу, а таксама ад вашага партнёра.
У чым заключаецца сэнс снітынгу?
Інтэрнэт знаёміць нас з усё новымі і новымі аферамі падчас знаёмстваў. Дык вось калі адзін чалавек кіруе першай сустрэчай так, каб з'есці як мага больш і ўрэшце рэшт не заплаціць, не прызначыўшы наступнае спатканне і цалкам перарваўшы кантакт з вамі, ведайце — вы сталі ахвярай снітынгу. Свайго партнёра або партнёрку такая асоба трактуе выключна як спонсара, не дэманструючы ніякай цікавасці да яго/яе.
Розныя тактыкі
Можа падацца, што лёгка даведацца, калі справа тычыцца толькі ежы. Аднак гэта не заўсёды так проста. У той момант, калі ўступаюць у гульню пачуцці, можна хутка згубіць здаровы глузд і паддацца на ўгаворванні партнёра. Снітынг гэта не проста вымаганне купіць самыя дарагія стравы ў меню, гэта і казкі пра забыты кашалёк, і ўгаворванне на бонусны дэсерт, і раптоўнае жаданне замест кавярні пайсці ў рэстаран. Гэта ўсё сігналы, якія сведчаць пра не занадта рамантычныя намеры іншага чалавека. Часам прыхільнікі такіх тактык сустракаюцца з людзьмі, якія зусім не прывабныя для іх (ды яшчэ і могуць нават не хаваць гэта!), іх мэта — наесціся ўволю.
Як не аказацца ахвярай снітынгу?
Для некаторых магчымасць бясплатнай, сытнай ежы важнейшая за любую мараль і правілы. Такіх людзей не хвалюе, што яны выкарыстоўваюць іншы бок не толькі фінансава, але і эмацыйна. Заўважаецца ўсё больш і больш людзей, якія пачынаюць казаць пра з’яву снітынгу ўслых і папярэджваць іншых.
Каб пераканацца ў намерах патэнцыйнага партнёра і не быць падманутым на першым спатканні, варта прызначыць сустрэчу ў нейтральным месцы, схадзіць на шпацыр, з’есці па марозіву ці выпіць па каве на адкрытым паветры. Затым будзе лёгка даведацца, вамі ці вашым кашальком цікавіцца іншы чалавек.
Памятайма, што людзі, з якімі мы знаёмімся анлайн, могуць і не заўсёды хацець падмануць нас. Аднак заўсёды варта быць асцярожным.
Каментары