Свет

Зяленскі: Экспарт украінскага збожжа пачнецца сёння-заўтра

Экспарт украінскага збожжа можа стартаваць ужо сёння-заўтра. Як толькі турэцкі бок і ААН дадуць адпаведны сігнал, то працэс пачнецца. Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас рабочай паездкі ў Адэскую вобласць.

Зяленскі з пасламі G7 у порце «Чарнаморскі»

«Першы карабель загружаецца з пачатку вайны. Гэта турэцкае судна. Гэта сведчыць пра тое, што порт пачаў працаваць», — сказаў Зяленскі.

Ён распавёў, што з тых некалькіх караблёў, якія былі загружаныя і не змаглі экспартаваць збожжа з-за пачатку вайны, і пачнецца экспарт збожжа.

«Нашы вайскоўцы гарантуюць бяспечную сітуацыю, міністр інфраструктуры знаходзіцца на прамой сувязі з турэцкім бокам і ААН, чакаем ад іх, што «можна пачынаць» увесь гэты працэс. І як толькі яны дадуць нам гэты сігнал, усё пачнецца. Я думаю, гэта ўсё пачнецца сёння-заўтра», — лічыць прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, 22 ліпеня Украіна, Турцыя, ААН і Расія падпісалі пагадненне пра вываз украінскага збожжа. Для гэтага ва Украіне зноў адкрыюць парты ў Адэсе і Чарнаморску, а таксама порт «Паўднёвы».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу44

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць