Уладзімір Верамеенка сімуляваў траўмы, каб не прыязджаць ў зборную Беларусі. Фота: vk.com/belarusbasket

Быў адзіным беларусам, якога абіралі на драфце НБА

У наймацнейшай лізе свету прадстаўнікоў якіх толькі краін не бралі на працу — ад Багам да Cудана, ад Танзаніі да Сэнт-Вінсэна і Грэнадзінаў. А вось беларусы ў афіцыйных сустрэчах на паркеце так і не з'явіліся. Хаця менавіта Верамеенка быў да гэтага бліжэй за ўсё: у 2006 годзе «Вашынгтон» абраў яго пад 48-м нумарам у другім раундзе кірмаша талентаў. Аднак мары апынуцца ў адной камандзе з сусветнымі знакамітасцямі ды заззяць на тамтэйшым небасхіле ў форварда не было.

Як прызнаваўся сам Верамеенка, па маладосці яго ўсё задавальняла ў Расіі, дзе былі і файныя заробкі, і магчымасць весці вольнае жыццё.

Пасля ж хранічныя траўмы ды эвалюцыя самой НБА паставілі крыж на перспектывах заакіянскай кар'еры баскетбаліста.

Сімуляваў траўмы, каб не граць за зборную

Напачатку 2000-х Верамеенка ў зборную прыязджаў — і дапамагаў беларусам прыстойна выглядаць нават на фоне сур'ёзных еўрапейскіх калектываў. Аднак абыякавасць у стаўленні федэрацыі да Уладзіміра пры вырашэнні бытавых ды арганізацыйных пытанняў (у дачыненні да службы ў войску, напрыклад) прывяла да канфлікту. Як вынік, форвард стаў ігнараваць выклікі ў галоўную каманду краіны.

Падчас гульняў за «Бамберг» Верамеенка прагнуў сустрэцца з Лукашэнкам ды Пуціным. Фота: brosebamberg.de

Па афіцыйнай версіі, спартсмену перашкаджалі траўмы: прынамсі, праблемы са спінай з 18 гадоў і да канца кар'еры турбавалі гамяльчаніна. Аднак, надаралася, медыцынскія абмежаванні выкарыстоўваліся толькі як шырма, каб Уладзімір мог афіцыйна ігнараваць выклікі на зборы.

Меў расійскі пашпарт — і з 22 год кар'еры 13 правёў у тамтэйшых клубах

Самых гучных поспехаў Верамеенка дамогся, калі абараняў колеры калектываў з Расіі. У складзе «Дынама» з Санкт-Пецярбурга ён зваяваў залатыя медалі Лігі Еўропы ФІБА, у 2011-м дамогся трафея ў Еўракубку УЛЕБ пры абароне колераў казанскага УНІКСа, а таксама у шыхтах каманды са сталіцы Татарстана двойчы фінішаваў са срэбрам ды бронзай Адзінай лігі ВТБ.

Цікава, што пры першым жа прафесійным пераездзе за мяжу, калі далучаўся да саратаўскага «Аўтадора» у 2002 годзе, Уладзімір атрымаў расійскі пашпарт.

Відавочна, што рабіў гэта баскетбаліст, каб не лічыцца легіянерам у тамтэйшым першынстве ды абмінаць з клубам разнастайныя ліміты ўнутраных ды міжнародных турніраў. Аднак на радзіме стаўленне да гэтага ўчынка было выключна негатыўным, нягледзячы на тое, што за сборную Расіі форвард не мог згуляць нават тэарэтычна.

Баскетбаліст Верамеенка пра адпачынак у Крыме: Дзеці ў захапленні. Думаю, яшчэ раз прыедзем сюды

Тым не менш адмова роднай зборнай ды яшчэ дэманстратыўная маніпуляцыя грамадзянствам (хай сабе і спартовым) прывялі да хэйту Верамеенкі з боку заўзятараў.

Вучыўся на следчага-крыміналіста

У маладосці спартсмен ажно тры гады прысвяціў вывучэнню спецыфікі працы следчага-крыміналіста ў Саратаўскім інстытуце. Аднак пасля пераходу ў «Спартак» з Санкт-Пецярбурга вучобу форвард закінуў — і з ВНУ яго выключылі. Але Уладзімір не вельмі шкадаваў з гэтай нагоды.

На яго думку, у Беларусі па профільнай спецыяльнасці ў следчага-крыміналіста працы не было б, бо на радзіме злачыннасць адсутнічае як з'ява.

Тым не менш дыплом Верамеенка усё ж такі атрымаў, хоць бы сабе ў зусім іншай галіне. У тым жа Саратаве ён скончыў мясаперапрацоўчы факультэт сельскагаспадарчага інстытута. Пасля чаго нават задумваўся пра ўласны бізнэс па вырабе страусінага мяса.

Хацеў сустрэцца з Пуціным ды Лукашэнкам

Падчас легіянерскай кар'еры ў заходняй Еўропе баскетбаліст адзначаўся годнымі выступамі ў вядучых першынствах: нямецкай Бундэслізе, італьянскай «Серыі «А», турэцкім элітным дывізіёне — і нават заваёўваў там трафеі. Напрыклад, з «Бамбергам» афармляў залаты дубль (Кубак Германіі плюс золата чэмпіянату), а з «Рэджыа Эміліяй» браў срэбраныя медалі на Апенінах. Акрамя таго, Уладзімір шмат часу бавіў на паркетах Еўралігі і Еўракубку — топавых кантынентальных спаборніцтвах для клубаў.

Аднак яго чалавечыя ўстаноўкі даволі часта выклікалі сярод яго прыхільнікаў неадназначную рэакцыю — як мінімум у беларускай часткі дыяспары. Напрыклад, падчас выступу ў Нямеччыне форвард запаўняў асабістую анкету з разнастайнымі забаўляльнымі пытаннямі, якая пасля пампавалася на сайт у адкрыты профіль гульца.

Дык вось, на цікавасць клубнай прэс-службы, з кім бы Верамеенка прагнуў бы сустрэцца асабіста, спартсмен адказаў «З Пуціным ды Лукашэнкам».

Шэсць разоў называўся найлепшым баскетбалістам Беларусі

Нягледзячы на тое, што Масква стала для Уладзіміра домам — баскетбаліст стварыў «сямейнае гняздо» ў расійскай сталіцы яшчэ ў сярэдзіне 2000-х — з Беларуссю ён цалкам не парываў. Апошнія гады кар'еры форвард правёў у складзе баскетбольнага гегемона краіны, мінскіх «Цмокаў». Акрамя таго, ён вярнуўся ў склад нацыянальнай зборнай і нават абіраўся яе капітанам.

«Цмокі-Мінск» канчаткова перайменаваліся ў «Мінск». І стварылі дзіўны лагатып

Да таго ж прозвішча «Верамеенка» рэгулярна фігуравала ў апытанні самага буйнога спартыўнага СМІ краіны «Прэсбол» пры выяўленні найлепшага гульца краіны. Спецыялісты, гульцы, трэнеры ды журналісты шэсць разоў абіралі форварда пераможцам у намінацыі — праўда, апошнім разам гэта надаралася ажно ў 2007 годзе.

Клас
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мангол / Адказаць
01.08.2022
Знаішлі пра каго пісаць. Звычайный манкурт, жыве па правілах халадзільніка і цёплай уборнай
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру