За ўдзел у пратэстах затрымалі дырэктара і архітэктараў вядомага праектнага бюро
Днём у чацвер, 4 жніўня, у адным з телеграм-каналаў сілавікоў з'явілася «пакаянныя» відэа з удзелам сямі чалавек. Як вынікае з каментарыя сілавікоў, яны ўсе затрыманыя ГУБАЗіК за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Сярод іх — сямейная пара і іх цесць з цешчай, якія з'яўляюцца кіраўнікамі і архітэктарамі прыватнага праектнага ўнітарнага прадпрыемства «ТДТІпраект», што спраектаваў шэраг вядомых будынкаў у Мінску, піша «Зеркало».

Сярод затрыманых — 65-гадовы дырэктар «ТДТІпраект», ягоная 66-гадовая жонка — галоўны архітэктар арганізацыі, а таксама іх 35-гадовая дачка і яе муж, якія працуюць там жа на пасадах галоўных архітэктараў праектаў.
Усе гэтыя людзі ў «пакаянных» відэа кажуць, што ўдзельнічалі ў пратэсных маршах. «У 2020 годзе я, мая жонка, а таксама цесць і цешча ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту і перакрывалі рух грамадскага транспарту. У дадзены момант я і мая сям'я затрыманыя», — прамаўляе на камеру мужчына.
Акрамя таго, у відэа фігуруюць яшчэ тры чалавекі, якія робяць аналагічныя вымушаныя прызнанні. Гэта дзве жанчыны, якія таксама працуюць у сферы праектавання і будаўніцтва (эканаміст у адным з трэстаў і галоўны бухгалтар у ДУП «Белгідраўліка»), і мужчына, які працуе ў турыстычнай кампаніі «Трэвел груп». Апублікаваныя таксама сумесныя здымкі гэтых людзей з пратэстнага маршу.
Калі гэтыя людзі былі затрыманыя і ў якім статусе знаходзяцца цяпер, а таксама ці ўзятыя яны пад варту або знаходзяцца на волі — не ўдакладняецца. Імёны затрыманых таксама не называюць.
Аднак вядома, што дырэктар і галоўны архітэктар «ТДТІпраект» — гэта Ігар і Таццяна Калеснікі.
Фірма «ТДТІпраект», як напісана на яе сайце, працуе з 2008 года, удзельнічала ў праектаванні многіх будынкаў у Мінску, у тым ліку вядомага ВК «Лазурыт» і іншых аб'ектаў у Лебядзіным. Таксама прадпрыемства распрацоўвала канцэпцыю развіцця аэравакзальнага комплексу мінскага аэрапорта, рэалізоўвала праекты ў рэгіёнах Беларусі, Расіі і Туркменістане.
Як пазначана на сайце «ТДТІпраект», сярод яго кліентаў — МТС, Нацыянальная бібліятэка, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі Камень», РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», ДП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Савецкага раёна горада Мінска», Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр і іншыя.
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары
фу. нездарма іх затрымалі