Судны з кукурузай пакінулі ўкраінскія парты і накіроўваюцца ў бок марскога гуманітарнага калідора.
Сухагруз Navistar раніцай у пятніцу выйшаў з порта Адэсы, а іншае судна Rojen — з суседняга Чарнаморска. Таксама з порта Чарнаморска выйшаў сухагруз Polarnet.
Агулам на борце гэтых судоў знаходзіцца больш за 58 тысяч тон кукурузы.
Усе тры судны зараз накіроўваюцца ў бок Стамбула па марскім гуманітарным калідоры.
Раней Каардынацыйны цэнтр у Стамбуле выдаў дазвол на праход праз марскі гуманітарны калідор трох судоў.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары
ну вот. другое дело. точняк. научились писать)
а-то корабль, понимаешь... украинский хлеб...