Сілавікі затрымалі бацьку журналісткі, якая знаходзіцца за мяжой
У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае» відэа з Вадзімам Болбасам — бацькам журналісткі, актывісткі Аліны Болбас.

У апісанні пад відэа сілавікі цынічна паведамляюць: «Безадказнае патуранне да дабра не давяло, дачка збегла за мяжу, а бацька павінен адказаць перад законам. Кажуць, што дзеці не адказваюць за бацькоў, але вось прынцып наадварот ужо працуе».
У тым жа відэа Вадзім Болбас кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах-2020 разам з дачкой, а таксама вёў пра гэта дзённік. На фотаздымку з дзённіка мужчыны можна прачытаць апісанне лозунгаў, якія выкрыквалі пратэстоўцы. Напрыклад, «Света — наш герой, Саня, ты — ацтой» і «Пайшоў прэч, ты і твой АМАП».
Пакуль вядома, што мужчыну асудзілі на 13 сутак. Таксама была разгромленая кватэра, дзе пражываў Вадзім.

«Гёбельс таксама рабіў стаўку на гвалт». Чаму лукашэнкаўцы з такой асалодай грамяць кватэры беларусаў

Аліна Болбас — былая актывістка Задзіночання беларускіх студэнтаў, журналістка. Цяпер яна вучыцца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Каментары