Эканоміка44

Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў

Жылы комплекс «Зялёная гавань» і Калодзішчы (раён вуліцы Танкавай) звяжа новая дарога. Праект транспартнай магістралі працягласцю 3,5 км гатовы, забудоўшчык пачаў працэдуру адвядзення зямель. Рух па новай дарозе плануюць пусціць ужо сёлета ўвосень, піша Onliner.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: А-100 Дэвелапмент

Вядома, што праезная частка будзе мець па адной паласе ў кожны бок. Будаўніцтва плануюць пачаць у бліжэйшы час. Кошт аб'екта складзе каля 1 мільёна долараў. Таксама атрымана папярэдняе ўзгадненне на запуск грамадскага транспарту ў жылы комплекс.

— Мы разумеем важнасць як транспартнай, так і сацыяльнай інфраструктуры для жыхароў «Зялёнай гавані» і прытрымліваемся мэты «зялёны горад на прыродзе», — адзначаюць у кампаніі «А-100 Дэвелапмент». — Гэта азначае, што жыхары не пазбаўленыя звыклага гарадскога камфорту. Вялікую ролю мае стварэнне транспартнай інфраструктуры «пад ключ»: мы будуем гатовыя сучасныя дарогі, зручныя кішэні для грамадскага транспарту, прыпынкі — усё гэта ўзводзіцца паралельна комплексу.

Летась у кастрычніку адкрыўся новы ўчастак пад'язной дарогі ад чыгуначнага пераезду да цэнтральнай вуліцы комплексу. Гэта дазволіла скараціць шлях да квартала і запусціць маршрутнае таксі ў «Зялёную гавань».

Каментары4

  • лясныя могілкі
    20.05.2025
    А что случилася? Ваши будки, со стаями бродячих собак, вонью с городской свалки, расширяющимся Лесным кладбищем, без транспорта, школ, садов никто покупать не хоча??? Странно.
  • .
    21.05.2025
    Там была асфальтавая дарога. Ад Глебкавіч за Калодзішчамі (старымі) уздоўж тарцу палігона да ваколіц Вялікага Трасцянца.
    Імаверна, была пабудаваная вайскоўцамі ў часы існавання палігона. Пасля раён узяў у эксплуатацыю толькі паўночную частку, а гэты ўчастак паступова разбураўся. Губляў асфальт, зараз гэта грунтоўка.
    Так што гэта не зусім будоўля новай дарогі. Расходаў усё ж менш, калі параўнаць з расходамі на цалкам новае будаўніцтва.
    У навінах раней пісалі, што забудоўшчык зробіць рамонт, зараз ён і onliner кажуць ужо пра новую дарогу. Мясцовы СМІ kolodischi info піша больш сціпла "заасфальтуюць".

    І ўчастак той 3.1 км, не 3.5, як піша забудоўшчык.

    Хаця пытанне тут не толькі да забудоўшчыка. Горад даўно, яшчэ ў 2010-х збіраўся будаваць новы раён на палігоне. Навіны пра свежыя планы былі і ў 2025-м. Аднак пакуль усю інфраструктуру, якая па законе за дзяржавай, мінімальна цягне камерцыйны забудоўшчык.
  • Барадзед
    28.05.2025
    Ёсік, медленно. Медленно двигается строительство в РБ.

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць