Свет44

Румынскі кандыдат, які прайграў на прэзідэнцкіх выбарах, аспрэчвае іх вынікі

Лідар ультраправых і прарасійскіх сіл у Румыніі Джорджэ Сіміён, нягледзячы на тое, што раней прызнаў сваю паразу на прэзідэнцкіх выбарах, цяпер вырашыў аспрэчыць іх вынікі. Ён падае скаргу ў Канстытуцыйны суд, сцвярджаючы, што выбары прайшлі з парушэннямі, аналагічнымі тым, якія раней сталі падставай для адмены першага туру выбараў у снежні мінулага года, піша «Еўрапейская праўда».

Джорджэ Сіміён. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Сіміён сцвярджае, што адбыўся так званы «выбарчы турызм» у Малдове і што на вынікі выбараў паўплывалі замежныя дзяржавы — у прыватнасці Малдова і Францыя. Ён нават спаслаўся на словы заснавальніка Telegram Паўла Дурава, нібыта французскія ўлады цэнзуравалі сродкі камунікацыі ягонай партыі. Сіміён патрабуе, каб перад прызнаннем вынікаў выбараў гэтыя паказанні былі ўлічаныя.

Нягледзячы на пададзеную скаргу, сам палітык прызнаў, што шанцаў на поспех у Канстытуцыйным судзе ў яго мала. Ён таксама заявіў, што ягоная партыя не будзе ўдзельнічаць у інаўгурацыі новага кіраўніка дзяржавы.

Варта адзначыць, што Сіміён адразу пасля выбараў прызнаў сваю паразу і павіншаваў пераможцу — праеўрапейскага мэра Бухарэста Нікушора Дана, які набраў 53,6% галасоў. Цяпер жа ён тлумачыць, што зрабіў гэта дзеля прадухілення гвалту.

Сіміён заяўляе, што калі яго скаргу адхіляць, гэта нібыта будзе азначаць, што ў Румыніі адбылося махлярства з мэтай парушэння волі народа.

Каментары4

  • Надо отрабатывать оплаченное
    20.05.2025
    Полезло, наружу, российское финансирование.
    Меценаты и спонсоры из России, требуют решительных действии.
  • Ботам
    21.05.2025
    У Басманы суд Масквы.
  • Чавус
    21.05.2025
    Падаць зараз пратэст яго падштурхнулі расійскія куратары.

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць