Свет11

«Прыйшлі і прыставілі пісталеты да галавы». Як Расія ўсталявала кантроль над інтэрнэтам у Херсонскай вобласці

Праз некалькі тыдняў пасля таго, як Расія на пачатку сакавіка акупавала Херсон, расійскія вайскоўцы прыйшлі ў офісы мясцовых інтэрнэт-кампаній і запатрабавалі адмовіцца ад кантролю над сваімі сеткамі, паведамляе «Бі-бі-сі» са спасылкай на New York Times.

«Яны прыйшлі да іх, прыставілі пісталеты да галавы і проста сказалі: «Выконвайце!». І прарабілі гэта з усімі кампаніямі», — распавёў Максім Смелянец, уладальнік інтэрнэт-правайдара з Кіева, які працаваў у Херсоне.

Паводле звестак украінскага ўрада, некаторыя ўкраінскія інтэрнэт-правайдэры сапсавалі сеткі, каб не перадаваць іх расійскаму боку.

Яшчэ 29 мая Херсон заставаўся падключаным да глабальнага інтэрнэту, але 1 чэрвеня сувязь абарвалася. Расійскія ўлады перанакіравалі херсонскія мабільны і інтэрнэт-трафік праз расійскія сеткі.

Так у Херсоне аказаўся заблакаваны доступ да Фэйсбука, Інстаграма і Твітара, а таксама да ўкраінскіх навінных сайтаў і іншых крыніц незалежнай інфармацыі. Украінскія сотавыя сеткі ў горадзе таксама аказаліся адключаныя, і мясцовыя жыхары былі вымушаныя пачаць карыстацца паслугамі расійскіх мабільных аператараў.

Аналагічная сітуацыя склалася і ў іншых украінскіх рэгіёнах, якія апынуліся пад расійскай акупацыяй. Жыхары гэтых тэрыторый маюць доступ толькі да расійскага дзяржаўнага тэлебачання і радыё, а ў некаторых раёнах інтэрнэт і сотавыя сеткі і зусім адключаныя.

Як паведамілі выданню ўкраінскія інтэрнэт-аператары, на некаторых акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны лічбавая цэнзура яшчэ больш жорсткая, чым у самой Расіі: паводле іх звестак, у Херсонскай і Данецкай абласцях заблакаваныя Google, YouTube і месенджар Viber, якія ў самой Расіі застаюцца даступнымі.

Па звестках украінскіх уладаў, па стане на чэрвень каля 15% украінскай інтэрнэт-інфраструктуры па ўсёй краіне было пашкоджана або знішчана. Прынамсі 11% базавых станцый сотавай сувязі не працуюць праз пашкоджанні або адсутнасць сілкавання.

З-за гэтага некаторыя жыхары акупаваных Расіяй тэрыторый аказаліся адарваныя ад зносін са сваімі блізкімі. Каб дапамагчы людзям у гэтых рэгіёнах падлучыцца да глабальнай сеткі, украінскі ўрад дае бясплатны доступ да некаторых паслуг VPN.

Каментары1

  • Горадзенскі Кіберэмапанк
    10.08.2022
    Іншага і не чакалася ад фашыстаў. Ім будуць памятаць гэта ўсё да 30-га калена. 

    А ў кагосьці ж "вораг - не расея".
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб, як знішчаць «вечныя хімікаты» ў вас дома1

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць