Жыхарам акупаванага Херсона трэба крыху пачакаць пачатку наступу ўкраінскіх войскаў, заявіў «РБК-Украіна» генерал-маёр Дзмітрый Марчанка.
Ён адзначыў, што пакуль не можа агучваць канкрэтныя даты і тэрміны правядзення дэакупацыі абласнога цэнтра.
«Але хачу перадаць херсонцам — хай трошкі пацярпяць, гэта будзе не так доўга, як усе чакаюць. Гэта будзе хутка», — падкрэсліў Марчанка.
Херсон — адзіны абласны цэнтр Украіны, які расійскім захопнікам удалося часова акупаваць. Чакаецца, што аперацыя па яго вызваленні пачнецца ў найбліжэйшы час.
Каментары