Свет22

Памочніка дэпутата ад «Альтэрнатывы для Германіі» арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы на Кітай

Генеральная пракуратура Дрэздэна мае намер дамагчыся зняцця імунітэту з дэпутата Бундэстага ад «Альтэрнатывы для Германіі» Максіміліяна Кра. Як пацвердзіў сам палітык у размове з выданнем Bild, справа звязаная з ягонай дзейнасцю да 2019 года, калі ён працаваў юрыстам і адначасова быў дэпутатам Еўрапарламента.

Максімільян Кра

Падставай для расследавання сталі пераводы грошай ад кітайска-германскага бізнэсмена Цзянь Го, які пазней стаў памочнікам Кра ў Еўрапарламенце. Паводле даных следства, Кра выстаўляў яму рахункі за юрыдычныя паслугі, а затым наняў яго ў свой офіс. Цяпер пракуратура правярае магчымы карупцыйны складнік гэтых плацяжоў.

Цзянь Го быў арыштаваны ў красавіку 2024 года па падазрэнні ў шпіянажы на карысць кітайскай разведкі. Яму ставіцца ў віну «дзейнасць у інтарэсах замежнай спецслужбы», цяпер ён знаходзіцца пад вартай, найбліжэйшым часам пачнецца суд.

Максімільян Кра перайшоў з Еўрапарламента ў Бундэстаг пасля выбараў 23 лютага 2025 года. Для зняцця дэпутацкага імунітэту патрабуецца спецыяльнае рашэнне парламента.

Каментары2

  • Лапідар
    09.05.2025
    Нямецкія трампісты бяруць грошы ў рускіх і кітайцаў. А амерыканскія?
  • Абы што
    09.05.2025
    Дзе Яны трампісты, яны падмазаліся да ўсяго, балбочуць абы-што, грошы бяруць налева направа. Гэта прахадзімцы ад палітыкі. Трамп сыстэмны грок. Ен ў палітыцы з 80х гадоў, за ім Рэспубліканская партыя. Лухту нейкую пра ультраправых. Чэсна. Дзе яны едныя? Фіцо та Мелоні што адно й тое ж? Сава на глобусі нейкая.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць