Грамадства5353

Блогер-правакатар Вірус выпадкова спаліў свайго інфарматара. Ён апублікаваў скрыншот, зроблены Вольгай Сямашка

Сама Сямашка сцвярджае, што сапраўды перасылала гэты скрыншот, але трэцяй асобе.

Віталь Кандраценка падчас стрыму

Блогер Віталь «Вірус» Кандраценка — персанаж, які прысвячае ўвесь свабодны час таму, што пляжыць беларускую апазіцыю, выкарыстоўваючы кожную нагоду і перакручваючы любыя навіны. «Наша Ніва» падрабязна пісала біяграфію гэтага дзіўнага чалавека з некалькімі судзімасцямі за крадзяжы, які зніадкуль усплыў у 2020-м.

Чытайце: Хто такі блогер-канспіролаг Вірус, які штодня абражае і пляжыць беларускі дэмакратычны рух?

Сярод яго асноўных ворагаў Святлана Ціханоўская і яе каманда, а таксама Андрэй Стрыжак з Аляксеем Лявончыкам, якія выбудавалі даволі паспяховую сістэму фінансавай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій.

9 мая Вірус апублікаваў у сваім канале допіс, у якім у чарговы раз прайшоўся па асобе Лявончыка.

«…Хачу звярнуць вашу ўвагу на каментары гэтага недачалавека, там ёсць усё, ад пыхлівасці да лукашызму, ад хлусні да нарцысізму. І колькі мы будзем даваць гэтым недалюдзям паразітаваць на нашым грамадстве?..», — зноў скаціўся да абразаў аўтар.

Нагодай стала публічная фэйсбук-дыскусія паміж Аляксеем Лявончыкам і кіраўніцай Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай. Аднак самае цікавае не гэта.

Асаблівасць фэйсбука ў тым, што калі любы карыстальнік чытае дыскусію, то ў месцах, дзе можна пакінуць каментар, адлюстроўваецца яго аватарка.

У скрыншотах, апублікаваных Вірусам, можна ўбачыць аватарку, на якой выява жанчыны на фоне ўкраінскага і беларускага сцягоў.

Скрыншот з канала Віруса. Маленькім кружком паказваецца аватар аўтара скрыншота. А ўнізе яшчэ і напісана, што можна пракаментаваць допіс ад імені «Olga Sema…»

Хто ж рабіў скрыншот для памыйнага канала пра беларускую апазіцыю? Гэта Вольга Сямашка — тая самая журналістка, сям’і якой было прысвечана расследаванне «Нашай Нівы». Муж Сямашкі, гісторык-айцішнік Фёдар Гарбачоў, мае дакумент прыкрыцця на чужое імя, а значыць, з’яўляецца агентам лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Сама журналістка адмаўляе абвінавачванні і кажа, што нічога не ведае пра другі пашпарт.

Чытайце: Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Вольга Сямашка. Фота: фэйсбук

Як цяпер выяўляецца, Сямашка з’яўляецца адным з інфарматараў канала правакатара Віруса. Магчыма, яшчэ і аўтарам?

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што лексіка Кандраценкі крайне абмежаваная. Ягоныя фармулёўкі прымітыўныя, паўтараюцца ад допісу да допісу. А ў сённяшнім допісе пра Лявончыка выкарыстоўвацца абсалютна неўласцівыя яму канструкцыі. Слова «нарцысізм» у ягоным канале не сустракалася ні разу за ўвесь час. Абарот «всем привет», з якога пачынаецца допіс, апошні раз ужываўся чатыры месяцы таму — хоць строчыць Вірус ледзь не кожны дзень і звычайны не вітаецца з аўдыторыяй такімі словамі.

Ды і ў «аўтарскіх» допісах, прысвечаных Лявончыку, Вірус звычайна не ўпускае магчымасці перарабіць прозвішча апанента, дадаўшы ў яго сярэдзіну слова «вонь». Выглядае, што сённяшні допіс рабіў іншы чалавек — той, які пераслаў скрыншоты.

«Пара закідваць тухлымі памідорамі і пляваць у твар!» — падсумоўвае аўтар допісу ў канале Віруса.

UPD.UPD. Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю ў сябе ў фэйсбуку. Яна кажа, што перасылала скрыны іншай асобе, якая, у сваю чаргу, выслала іх Вірусу: «Скрыны я рабіла. … Гэтыя скрыны былі высланы іншай асобе, і гэта не Вірус. Дзе яны яшчэ ўсплывалі, я не ведаю».

UPD. Адметна, што праз некалькі гадзін да Віруса ўсё ж дайшло, што ён спаліў свайго інфарматара Вольгу Сямашку. Ён выдаліў стары допіс і апублікаваў новы, замазаўшы яе аватарку.

Абноўлены скрыншот у канале Віруса. Сямашкі больш няма

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары53

  • Ага
    09.05.2025
    Цэлы інтэрнацыянал мярзотнікаў вымалёўваецца: Сямашка - Вірус - Мінская - Бэла Фокс - Сота
  • Кобо
    09.05.2025
    Пытаннечка: Калі Гарбачоў і Сямашка - агенты, то чаму ўлады Летувы іх не арыштавалі? Пакуль тое авглядае на абмен фэйкамі двух бакоў, якія не любяць адзін другога
  • Здаровы сэнс
    09.05.2025
    Эээ, а ў чым інфарматарства? Скрыншоты з публічнага допіса публічнай асобы?

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Келаг: ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння замежных войскаў ва Украіне3

Беларускі спеўны гурт прыехаў у вёску Дашы на Падляшшы. Мясцовая бабуля іх зачаравала4

У Мінску прадаецца кватэра, якая выглядае як музей савецкага жылля4

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце8

Зяленскі: Гарантаваць бяспеку падчас параду ў Маскве прасіў Кітай5

Вынеслі папярэджанне заснавальніку «Першага музычнага канала»2

«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі11

Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць