Гісторыя

Сярод дакументаў — чарнавік шостага нумара «Мужыцкай праўды». Што за рукапісы знайшлі даследчыкі 

Гэтыя беларускамоўныя тэксты, якія, вельмі верагодна, звязаныя з Кастусём Каліноўскім, былі знойдзены ў Вільні яшчэ ў 1989 годзе. Яны знаходзіліся ў тайніку ў сцяне Бернардзінскага касцёла. Але раней яны не вывучаліся і толькі цяпер прыцягнулі ўвагу гісторыкаў. Расказваем, што гэта за дакументы і чым яны каштоўныя.

Гэтыя рукапісы знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага музея Літвы.

«Варта адзначыць чарнавы рукапіс ліста, аўтар якога звяртаецца да Папы рымскага («Святы Ойчэ») і расказвае пра пераслед расійскімі ўладамі ўніяцкай царквы і яе вернікаў. Вымалёўваецца жахлівая карціна гвалту і мужнасці тых беларусаў, якія адстойваюць веру бацькоў і дзядоў, — расказвае адзін з гісторыкаў, які цяпер працуе над дакументамі. —

Гэты рукапіс вельмі нагадвае погляды Кастуся Каліноўскага на праблему ўніяцкай царквы. Почырк аўтара нагадвае почырк Каліноўскага, ён вядомы нам дзякуючы матэрыялам Следчай камісіі. Дарэчы, у тэксце аўтар прызнаецца, што ён належыць да польскага ўраду, але быў абраны туды «разумнейшымі мужыкамі літоўскага і беларускага народа».

Магчыма, гэта чарнавік паўстанцкай улёткі ў форме ліста да Папы рымскага, якая нагадвала чытачам пра лёс уніі і пра неабходнасць змагання супраць тых, хто навязвае чужую веру».

Самы вялікі рукапісны тэкст мае 12 старонак і прысвечаны адносінам сялянства да паўстання. Ён быў напісаны ў маі 1863 года, калі адбыўся пэўны пералом у ходзе паўстання. 

Тэкст мае назву «Каімшчына на Літве і Белай Русі» і параўноўвае стаўленне сялян да шляхты, якая пайшла ваяваць «За вольнасць нашу і вашу», з біблейскай гісторыяй Каіна і Авеля.

Аўтар («Янка з-пад Вільна») звяртаецца да мужыкоў «зямлі Літоўскай, Беларускай і Польскай» і абвяргае хлусню расійскай прапаганды, якая спрабавала пераканаць сялян, што гэта «паны» паўсталі, каб вярнуць прыгон. 

«Ён даводзіць, што мэта паўстання ў тым, каб даць сапраўдную волю і зямлю сялянам, а таксама нагадвае чытачам пра адмену прыгону ў канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года і спробу Напалеона і яго польскіх саюзнікаў адмяніць прыгон у Каралеўстве Польскім. 

Таксама ў тэксце фігуруюць імёны канкрэтных здраднікаў з сялянскага саслоўя, вінаватых у разгроме атрадаў Нарбута і Рагінскага, і ўтрымліваюцца пагрозы на іх адрас. Тэкст напісаны акуратным почыркам. Ён нібыта рыхтаваўся да друку», — кажа даследчык. 

Ёсць пэўныя сумненні, што гэты тэкст належыць Каліноўскаму. У ім іншая лексіка, чым у «Мужыцкай праўдзе», аўтар падпісаўся як «Янка з-пад Вільна». 

«Псеўданім Каліноўскага, як мы ведаем, — Яська-гаспадар з-пад Вільна. І, канечне, паўстае пытанне, кім быў гэты Янка. Магчыма, далейшая праца з дакументамі ўсёй калекцыі дазволіць на яго адказаць. 

Важна адзначыць, што знойдзеныя беларускія тэксты трэба даследаваць як частку ўсёй аб'ёмнай калекцыі. А гэта вялікая праца. Аднак, дзякуючы літоўскім рэстаўратарам, стан дакументаў дазваляе з імі працаваць», — кажа гісторык.

У калекцыі ёсць дакументы, якія, безумоўна, належалі да асабістага архіву Кастуся Каліноўскага. Напрыклад, выпіска з метрычнай кнігі Ялоўскага касцёла аб яго нараджэнні і хрышчэнні, ліст рэктара Пецярбургскага ўніверсітэта аб тым, што студэнт Каліноўскі скончыў навучанне. 

Таксама дакумент аб тым, што «абывацель КК прызначаецца сябрам аддзелу Літоўскага правінцыйнага камітэту». А яшчэ адбіткі кішэннага фармату з вядомых фотаздымкаў Каліноўскага. 

Сярод матэрыялаў таксама апублікаваны шосты нумар «Мужыцкай праўды», прысвечаны ўніяцкай тэме. На яго адвароце ёсць паэтычнае чатырохрадкоўе. Падобна, што гэта пачатак уніяцкага гімну «Божа, я табе веру…», які пісаўся па памяці і не зусім адпавядае арыгіналу. 

Сярод знаходак ёсць унікальная рэч — чарнавік шостага нумара «Мужыцкай праўды», які так і не быў апублікаваны. У адрозненні ад згаданага і вядомага нам па публікацыі шостага нумару, галоўнай тэмай чарнавіка з’яўляецца барацьба супраць «маскоўскага цара», што забраў «нашу справядлівую вольнасць». Пры гэтым цар нібыта выкарыстаў дапамогу «гыцляў» з «вялікіх паноў», якія сталі на шлях дзяржаўнай здрады. Чарнавік датаваны 12 кастрычніка 1862 года. Ёсць пэўныя лексічныя адрозненні ад іншых нумароў «Мужыцкай праўды». У прыватнасці, у аўтарскім звароце фігуруюць не «дзецюкі», а «дзецючкі». Таксама адсутнічае традыцыйны подпіс — «Яська гаспадар з-пад Вільна». 

«Знаходкі надзвычай цікавыя. Яны ставяць шэраг новых важных пытанняў і запрашаюць даследчыкаў да аналізу», — падсумоўвае гісторык. 

Чытайце таксама:

Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага

Беларус на чале Беларусі. Вялікі фільм НН пра першага кіраўніка незалежнай РБ Станіслава Шушкевіча, Лукашэнку, Пазняка і 1990-я

«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады

Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА

Каментары

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі31

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі31

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →